Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Кукуруза
ПСАЛЬМЫ 65 : 13
13 разьліваюць на пашы ў пустыні, і ўзгоркі падпярэзваюцца радасьцю,
МАРКА 4 : 28
28 Бо зямля сама сабою родзіць спачатку рунь, потым колас, потым поўнае зерне ў коласе.
БЫЦЬЦЁ 41 : 49
49 I назьбіраў Язэп збожжа, як пяску марскога, так шмат, ажно перасталі лічыць, бо не было [яму] ліку.
ДРУГАЗАКОНЬНЕ 33 : 28
28 Ізраіль будзе жыць у бясьпецы, вочы Якуба бачаць перад сабою зямлю збожжа і віна, і з нябёсаў ягоных кроплямі падае раса.
ЭЗЭКІЭЛЬ 27 : 17
17 Юда і зямля Ізраіля вялі гандаль з табою, давалі за тавары твае пшаніцу з Мініту, слодычы, мёд, алей і бальзам.
РУТ 2 : 14
14 І сказаў Боаз да яе: «У час пасілку прыходзь сюды і еш хлеб, і мачай кавалак свой у воцаце». І яна села пры жняцах, і ён даў ёй пражаную пшаніцу, і яна ела, і насыцілася, і яшчэ засталося.
1 САМУЭЛЯ 17 : 17
17 І сказаў Есэй сыну свайму Давіду: «Вазьмі для братоў тваіх эфу пражаных зярнят і дзесяць хлябоў, і занясі хутка братам тваім у табар!
1 САМУЭЛЯ 25 : 18
18 І Абігайль узяла пасьпешліва дзьвесьце хлябоў, два буклакі віна, пяць запечаных авечак, пяць мерак пражаных зярнят, сто [мерак] разынак і дзьвесьце [зьвязак] сушаных фігаў, і наладавала на аслоў.
2 САМУЭЛЯ 17 : 28
28 прынесьлі яму ложак, і посуд, і гаршчкі гліняныя, пшаніцу і ячмень, муку, зерне пражанае, фасолю, сачэвіцу,
2 САМУЭЛЯ 17 : 19
19 А жанчына ўзяла і расьцягнула посьцілку над адтулінай студні, і насыпала збожжа на яе, і ня ведаў [ніхто] пра гэта.
ЕГОШУА 5 : 12
12 Манна спынілася ад другога дня, калі пачалі есьці плады той зямлі. І ня елі ўжо манны сыны Ізраіля, а харчаваліся ў той год пладамі зямлі Ханаан.
СУДЗЬДЗЯЎ 15 : 5
5 І запаліў паходні, і пусьціў іх на збожжа Філістынскае, і спаліў ім снапы і няжатае збожжа, і сады вінаградныя, і сады аліўкавыя.
МАЦЬВЕЯ 12 : 1
1 У той час праходзіў Ісус у суботу праз палеткі. Вучні ж Ягоныя былі галодныя і пачалі зрываць каласы і есьці.
ВЫХАД 22 : 6
6 Калі выйдзе агонь і ахопіць цярніну, і пажарэ снапы, або збожжа, або поле, тады плацячы, заплаціць той, хто запаліў агонь.
ДРУГАЗАКОНЬНЕ 23 : 25
25 Калі ўвойдзеш у вінаграднік бліжняга твайго, еш вінаград, колькі [падабаецца] душы тваёй, але ў кошык твой не кладзі.
ПСАЛЬМЫ 72 : 16
16 І будзе дастатак збожжа на зямлі, на вяршынях гор; будуць шумець, як Лібан, каласы ягоныя, і мяшчане заквітнеюць, як трава на зямлі.
ОСІЯ 14 : 7
7 Разрастуцца галіны ягоныя і станецца як у аліўкі хараство ягонае, і водар ягоны — як Лібан.
ЯНА 12 : 24
24 Сапраўды, сапраўды кажу вам: калі пшанічнае зерне, упаўшы ў зямлю, не памрэ, то застанецца адно, а калі памрэ, то прыносіць шмат плоду.
БЫЦЬЦЁ 41 : 5
5 I ён заснуў, і сьніў другі раз, і вось, сем каласоў вырасьлі на адной сьцябліне, здаровых і добрых.
Leave a Reply