Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Краіна, каханне
2 САМУЭЛЯ 10 : 12
12 Будзь мужны, і будзем змагацца за народ наш і за гарады Бога нашага. Няхай ГОСПАД зробіць тое, што добрае ў вачах Ягоных».
НЭЭМІЯ 1 : 11
11 Прашу Цябе, Госпадзе, няхай будзе вуха Тваё ўважлівае да малітвы слугі Твайго і да малітваў слугаў Тваіх, якія баяцца імя Твайго. І дай посьпех, прашу, слузе Твайму сёньня, і даруй яму мець ласку перад абліччам чалавека гэтага». А я быў падчашым валадара.
НЭЭМІЯ 2 : 20
20 І я даў ім адказ, і сказаў ім: «Бог нябесны, Ён [Сам] дасьць нам посьпех, і мы, слугі Ягоныя, устанем і будзем будаваць. А для вас няма ані часткі, ані праведнасьці, ані памяці ў Ерусаліме».
НЭЭМІЯ 5 : 18
18 І вось тое, што было гатавана на адзін дзень: аднаго вала, шэсьць выборных авечак і [шмат] птушак гатавалі ў мяне; і за дзесяць дзён шмат выходзіла ўсялякага віна. І пры гэтым хлеба ваяводы я не патрабаваў, бо цяжкая [была] праца народу гэтага.
Leave a Reply