Пра што гаворыць Біблія Кедр – Усе біблейскія вершы пра Кедр

Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Кедр

ІСАЯ 9 : 10
10 «Цэглы пападалі, а мы пабудуем з камянёў; сьсеклі сікаморы, мы заменім [іх] кедрамі!»

2 ЛЕТАПІСАЎ 1 : 15
15 І сабраў валадар срэбра і золата ў Ерусаліме, як камянёў, а кедраў так шмат, як сікамораў, якія ў Шэфэлі.

2 ЛЕТАПІСАЎ 2 : 4
4 Вось, я будую Дом для імя ГОСПАДА, Бога майго, каб сьвяціць Яго і кадзіць перад абліччам Ягоным пахкае кадзіла, і каб заўсёды [былі там] хлябы пакладныя і цэласпаленьні раніцаю і ўвечары, у суботы і ў маладзік, і ва ўрачыстасьці ГОСПАДА, Бога нашага. Гэта на вякі ў Ізраілі.

1 ВАЛАДАРОЎ 5 : 10
10 І Хірам даваў Салямону дрэвы кедровыя і кіпарысавыя паводле жаданьня ягонага.

1 ВАЛАДАРОЎ 9 : 11
11 а Хірам, валадар Тыру, даваў Салямону дрэва кедровае і кіпарысавае, і золата, усё, што [Салямон] патрабаваў, валадар Салямон даў Хіраму дваццаць гарадоў у зямлі Галілейскай.

2 ЛЕТАПІСАЎ 2 : 16
16 І мы будзем сячы дрэвы з Лібану, паводле ўсіх патрэбаў тваіх, і прыгонім іх табе плытамі па моры ў Яфу, і ты завязеш іх у Ерусалім».

ЭЗРА 3 : 7
7 І далі яны срэбра мулярам і цесьлярам, і ежу, і пітво, і алей для Сідонцаў і Тырыянаў, каб прывезьлі дрэвы кедровыя з Лібану да мора Яфскага з дазволу Кіра, валадара Пэрсаў.

2 САМУЭЛЯ 5 : 11
11 І паслаў Хірам, валадар Тыру, пасланцоў да Давіда, і дрэва кедровае, і цесьляроў, і муляроў, каб пабудавалі дом Давіду.

1 ЛЕТАПІСАЎ 17 : 1
1 І сталася, калі Давід жыў у доме сваім, сказаў Давід Натану прароку: «Вось, я жыву ў доме кедровым, а Каўчэг Запавету ГОСПАДА пад заслонамі [намёту]».

1 ВАЛАДАРОЎ 7 : 2
2 І пабудаваў ён дом з лесу Лібанскага ў сто локцяў даўжыні, і пяцьдзясят локцяў шырыні, і трыццаць локцяў вышыні, на чатырох шэрагах слупоў кедровых, і бэлькі кедровыя былі паложаныя на слупы.

ЭЗЭКІЭЛЬ 27 : 5
5 З кіпарысаў Сэнірскіх пабудавалі табе ўсе барты, узялі кедры Лібанскія, каб зрабіць табе мачты,

ЛЯВІТ 14 : 4
4 І загадае сьвятар, каб за таго, які ачышчаны, узялі дзьве птушкі жывыя, чыстыя, і дрэва кедровага, і ніткі кармазыновыя, і гізоп.

ЛЯВІТ 14 : 6
6 І возьме другую жывую птушку разам з дрэвам кедровым, і ніткі кармазыновыя, і гізоп, і ўмочыць іх і птушку жывую ў крыві [птушкі], забітай над вадою жывою,

ЛЯВІТ 14 : 52
52 І ачысьціць дом той крывёй птушкі, і вадой жывой, і дрэвам кедровым, і ніткамі кармазыновымі, і гізопам.

ЛІКІ 19 : 6
6 І возьме сьвятар дрэва кедровае, гізоп і ніткі кармазыновыя, і кіне ў нутро каровы, якая гарыць у агні.

ПСАЛЬМЫ 72 : 16
16 І будзе дастатак збожжа на зямлі, на вяршынях гор; будуць шумець, як Лібан, каласы ягоныя, і мяшчане заквітнеюць, як трава на зямлі.

ПСАЛЬМЫ 92 : 12
12 Будуць глядзець вочы мае на ворагаў маіх, і пра злачынцаў, якія паўсталі супраць мяне, пачуюць вушы мае.

ІСАЯ 2 : 13
13 і на ўсе кедры Лібану, гонкія і ўзьнёслыя, і на ўсе дубы Башану,

ІСАЯ 14 : 8
8 Нават кіпарысы і кедры лібанскія радуюцца дзеля цябе, [кажучы]: “Калі ты зьлёг, ні­хто не прыходзіць сьсякаць нас”.

Comments

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *