Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае каханне і шлюб
ЭФЭСЦАЎ 5 : 25
25 Мужы, любіце жонак сваіх, як і Хрыстос палюбіў Царкву і выдаў Сябе за яе,
ЭФЭСЦАЎ 5 : 22 – 33
22 Жанчыны, падпарадкоўвайцеся мужам сваім, як Госпаду,
23 бо муж ёсьць галава жонкі, як і Хрыстос — галава Царквы, і Ён жа — Збаўца цела.
24 Але як Царква падпарадкоўваецца Хрысту, гэтак і жонкі сваім мужам у-ва ўсім.
25 Мужы, любіце жонак сваіх, як і Хрыстос палюбіў Царкву і выдаў Сябе за яе,
26 каб асьвяціць яе, ачысьціўшы абмыцьцём водным у слове,
27 каб паставіць яе Сабе слаўнаю Царквою, бяз плямы, ці заганы, ці чаго падобнага, але каб яна была сьвятая і беззаганная.
28 Гэтак павінны мужы любіць сваіх жонак, як целы свае: хто любіць жонку сваю, самога сябе любіць.
29 Бо ніхто ніколі ня меў нянавісьці да цела свайго, але жывіць і грэе яго, як і Госпад Царкву.
30 Бо мы — члены цела Яго, ад цела Яго і ад костак Яго.
31 Дзеля гэтага пакіне чалавек бацьку свайго і маці, і прылепіцца да жонкі сваёй, і будуць двое адным целам.
32 Таямніца гэтая вялікая; а я кажу пра Хрыста і Царкву.
33 Зрэшты, і вы, кожны па сабе, няхай любіць жонку сваю як сябе; а жонка няхай баіцца мужа.
1 ПЯТРА 4 : 8
8 А перш за ўсё мейце нязьменную любоў адзін да аднаго, бо любоў прыкрые мноства грахоў.
БЫЦЬЦЁ 1 : 27
27 І стварыў Бог чалавека на вобраз Свой, на вобраз Божы стварыў яго, мужчыну і жанчыну стварыў іх.
1 КАРЫНЬЦЯНАЎ 13 : 1 – 13
1 Калі я гавару мовамі чалавечымі і анёльскімі, а любові ня маю, я — медзь, якая зьвініць, ці цымбалы, якія гудуць.
2 І калі я маю прароцтва, і ведаю ўсе тайны і ўсякае веданьне, і калі маю ўсю веру, каб і горы перастаўляць, а любові ня маю, я — нішто.
3 І калі я раздам усю маёмасьць маю, і аддам цела маё на спаленьне, а любові ня маю, няма мне ніякае карысьці.
4 Любоў доўга церпіць, робіць дабро; любоў не зайздросьціць; любоў не вывышаецца, не надзімаецца,
5 ня робіць непрыстойнага, не шукае свайго, ня гневаецца, ня думае ліхога,
6 ня радуецца з няправеднасьці, але цешыцца з праўды;
7 усё вытрымлівае, усяму верыць, на ўсё спадзяецца, усё трывае.
8 Любоў ніколі ня зьнікне, калі нават прароцтвы зьнікнуць, калі мовы змоўкнуць, калі веданьне зьнішчыцца.
9 Бо мы часткова ведаем і часткова прарочым;
10 а калі прыйдзе дасканалае, тады тое, што частковае, зьнікне.
11 Калі я быў немаўлём, як немаўлятка гаварыў, як немаўлятка думаў; а калі стаўся мужам, пакінуў тое, што немаўляці.
12 Бо цяпер мы бачым праз [мутнае] шкло, невыразна; а тады — абліччам да аблічча; цяпер я разумею часткова, а тады пазнаю [гэтаксама], як я сам пазнаны.
13 А цяпер застаюцца вера, надзея, любоў — гэтыя тры; але большая з іх — любоў.
1 КАРЫНЬЦЯНАЎ 7 : 12 – 16
12 А іншым кажу я, ня Госпад: калі нейкі брат мае жонку бязьверную, і яна згаджаецца жыць з ім, няхай ён не пакідае яе;
13 і жонка, якая мае мужа бязьвернага, і ён згаджаецца жыць з ёю, няхай не пакідае яго.
14 Бо муж бязьверны асьвячаецца ў жонцы, і жонка бязьверная асьвячаецца ў мужу; бо інакш дзеці вашыя былі б нячыстыя, а цяпер яны — сьвятыя.
15 А калі бязьверны разлучаецца, няхай разлучаецца; брат ці сястра ў гэтакіх [выпадках] не прыняволеныя, бо да супакою паклікаў нас Бог.
16 Бо з чаго ты ведаеш, жонка, ці ня збавіш мужа? Або ты, муж, з чаго ведаеш, ці ня збавіш жонку?
ЯНА 3 : 16
16 Бо так палюбіў Бог сьвет, што Сына Свайго Адзінароднага аддаў, каб кожны, хто верыць у Яго, не загінуў, але меў жыцьцё вечнае.
Leave a Reply