Пра што гаворыць Біблія Каталіцтва – Усе біблейскія вершы пра Каталіцтва

Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Каталіцтва

МАРКА 9 : 41
41 Бо хто напоіць вас кубкам вады ў імя Маё, таму што вы — Хрыстовыя, сапраўды кажу вам, ня страціць нагароды сваёй.

ЛУКІ 9 : 50
50 І сказаў яму Ісус: «Не забараняйце, бо хто ня супраць вас, той за вас».

ДЗЕІ 10 : 48
48 І загадаў ім ахрысьціцца ў імя Госпада. Тады прасілі яго застацца на некалькі дзён.

ДЗЕІ 11 : 18
18 Пачуўшы ж гэтае, яны супакоіліся і славілі Бога, кажучы: «Можа, і паганам даў Бог навяртаньне дзеля жыцьця».

ДЗЕІ 15 : 31
31 А тыя, прачытаўшы, узрадаваліся ад гэтага пацяшэньня.

РЫМЛЯНАЎ 1 : 7
7 усім, якія ёсьць у Рыме, улюбёным Бога, пакліканым сьвятым: ласка вам і супакой ад Бога Айца нашага і Госпада Ісуса Хрыста.

РЫМЛЯНАЎ 1 : 16
16 Бо я не саромлюся Эвангельля Хрыстовага, бо яно ёсьць моц Божая на збаўленьне кожнаму, хто верыць, перш Юдэю, і Грэку.

РЫМЛЯНАЎ 3 : 31
31 Дык мы зьнішчаем Закон праз веру? Няхай ня станецца! Але ўсталёўваем Закон.

РЫМЛЯНАЎ 4 : 25
25 Які быў выдадзены дзеля грахоў нашых і ўваскрос дзеля апраўданьня нашага.

РЫМЛЯНАЎ 5 : 2
2 праз Якога таксама маем вераю доступ да тае ласкі, у якой стаім і хвалімся надзеяй славы Божай.

ГАЛЯТАЎ 3 : 28
28 Няма ані Юдэя, ані Грэка; няма ані слугі, ані свабоднага; няма ані мужчыны, ані жанчыны, бо ўсе вы адно ў Хрысьце Ісусе.

ЭФЭСЦАЎ 2 : 17
17 І, прыйшоўшы, Ён дабравесьціў супакой вам, якія далёка і якія блізка,

1 ВАЛАДАРОЎ 8 : 41
41 Таксама калі чужынец, які не з народу Твайго, Ізраіля, прыйдзе з зямлі далёкай дзеля імя Твайго,

ДЗЕІ 13 : 16
16 Павал жа, устаўшы і даўшы знак рукою, сказаў: «Мужы Ізраільцяне і тыя, хто баіцца Бога, паслухайце!

ДЗЕІ 13 : 26
26 Мужы браты, сыны роду Абрагамавага і тыя сярод вас, якія Бога баяцца! Вам пасланае слова збаўленьня гэтага.

ДЗЕІ 13 : 43
43 А як разыйшлася сынагога, шмат Юдэяў і пабожных празэлітаў пайшлі за Паўлам і Барнабам, якія, размаўляючы з імі, пераконвалі іх заставацца ў ласцы Божай.

ДЗЕІ 10 : 35
35 але ў кожным народзе прыемны Яму той, хто баіцца Яго і чыніць праведнасьць.

Comments

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *