Пра што гаворыць Біблія Капітан – Усе біблейскія вершы пра Капітан

Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Капітан

ДРУГАЗАКОНЬНЕ 20 : 9
9 Калі начальнікі скон­чаць прамаўляць да народу, вы па­ста­віце ваенных начальні­каў на чале народу.

СУДЗЬДЗЯЎ 4 : 2
2 І аддаў іх ГОСПАД у рукі Явіна, валадара Ханаану, які валадарыў у Хацоры. Начальнікам войска ягонага быў Сісэра, які жыў у Харашэт-Гагаіме.

1 САМУЭЛЯ 14 : 50
50 А імя жонкі Саўла — Ахіноам, дачка Ахімааца. А імя начальніка войска ягонага — Абнэр, сын Нэра, дзядзькі Саўла.

1 ВАЛАДАРОЎ 2 : 35
35 І паставіў валадар Бэнаю, сына Егаяды, начальнікам над войскам замест яго, а Цадока сьвятара паставіў валадар на месца Абіятара.

1 ВАЛАДАРОЎ 16 : 16
16 І пачуў народ, які разлажыўся табарам, што ка­жуць: «Зімры ўчыніў змову і забіў валадара». І ўвесь Ізраіль, які быў у табары, паставіў у той дзень валадаром Омры, начальніка войска Ізраіля.

1 ЛЕТАПІСАЎ 27 : 34
34 Пасьля Ахітафэля [быў] Егаяда, сын Бэнаі, і Эбіятар; а начальнікам войска валадара [быў] Ёаў.

ЛІКІ 31 : 48
48 І прыйшлі да Майсея правадыры, начальнікі дружынаў войска, тысячнікі і сотнікі,

1 САМУЭЛЯ 17 : 18
18 І занясі дзесяць кавалкаў сыру для тысячніка, і адведай братоў тваіх, як маюцца, і даведайся патрэбы іхнія».

1 ЛЕТАПІСАЎ 28 : 1
1 І сабраў Давід у Ерусалім усіх князёў Ізраіля, князёў каленаў і начальнікаў харугваў, якія служылі валадару, і начальнікаў над тысячамі, і начальнікаў над сотнямі, і князёў над усёй маёмасьцю, і над статкамі валадара, і над сынамі ягонымі разам з урадоўцамі і мужнымі [ваярамі], і ўсімі ваярамі магутнымі.

2 ВАЛАДАРОЎ 1 : 9
9 І паслаў Ахазія да яго пяцідзясятніка разам з пяцідзесяцьцю ягонымі. І прыйшоў ён да [Ільлі], які быў на вяршыні гары, і прамовіў да яго: «Чалавек Божы! Валадар гаворыць табе, каб ты зыйшоў!»

ІСАЯ 3 : 3
3 пяцідзясятніка і магната, радніка і мудрага ў мастацтве, і здольнага ў загаворваньні.

БЫЦЬЦЁ 37 : 36
36 А Мадыянцы прадалі яго ў Эгіпце Патыфару, урадоўцу фараона, начальніку варты.

2 ВАЛАДАРОЎ 25 : 8
8 У пятым месяцы, у сёмы [дзень] месяца, а гэта быў дзевятнаццаты год Навухаданосара, валадара Бабілонскага, увайшоў у Ерусалім Нэвузарадан, начальнік целаахоўнікаў, слуга валадара Бабілонскага.

ЯРЭМІЯ 37 : 13
13 І калі ён быў пры браме Бэн’яміна, быў там начальнік варты на імя Ірыя, сын Шэлеміі, сына Хананіі, і ён схапіў Ярэмію прарока, кажучы: «Ты пераходзіш да Халдэйцаў».

1 САМУЭЛЯ 9 : 16
16 «Заўтра ў гэтую самую пару пашлю да цябе чалавека з зямлі Бэн’яміна. Ты памажаш яго на валадара народу Майго Ізраіля. Ён вызваліць народ Мой з рук Філістынцаў, бо Я ўзглянуў на народ Мой, бо лямант ягоны дайшоў да Мяне».

1 САМУЭЛЯ 22 : 2
2 І сабраліся да яго ўсе пакрыўджаныя, і тыя, што мелі даўгі, і засмучаныя ў духу, і ён стаўся іх правадыром. І было з ім каля чатырох сотняў чалавек.

2 ВАЛАДАРОЎ 20 : 5
5 «Вярніся і скажы Эзэкіі, правадыру народу Майго: “Гэта кажа ГОСПАД, Бог Давіда, бацькі твайго. Я пачуў малітву тваю і ўбачыў сьлёзы твае. Вось, Я аздараўлю цябе, і на трэці дзень ты ўвойдзеш у Дом ГОСПАДА.

1 ЛЕТАПІСАЎ 11 : 21
21 З трыццаці ён быў выдатнейшы, і быў іх правадыром; але першым тром не дараўняўся.

Comments

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *