Пра што гаворыць Біблія канец дзён – Усе біблейскія вершы пра канец дзён

Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае канец дзён

2 ЦІМАФЕЯ 3 : 1 – 5
1 Ведай жа тое, што ў апошнія дні надыйдуць злыя часы.
2 Бо людзі будуць самалюбныя, срэбралюбцы, пыхліўцы, ганарыстыя, блюзьнеры, непаслухмяныя бацькам, няўдзячныя, нячыстыя, бязьлітасныя,
3 няўмольныя, паклёпнікі, неапанаваныя, жорсткія, ненавісьнікі таго, што добрае,
4 здраднікі, неразважныя, фанабэрыстыя, якія больш любяць асалоду, чым Бога,
5 якія маюць выгляд пабожнасьці, а сілы яе адракліся. Ад гэтакіх адварочвайся.

МАЦЬВЕЯ 24 : 36
36 А пра дзень той і гадзіну ніхто ня ведае, нават анёлы, якія ў небе, а толькі Айцец Мой адзін.

2 ПЯТРА 3 : 3 – 4
3 разумеючы спачатку, што ў апошнія дні прыйдуць лаяльнікі, якія ходзяць паводле сваіх уласных пажаданьняў,
4 і кажуць: «Дзе абяцаньне прыйсьця Ягонага? Бо ад [часу], як сталі паміраць бацькі, усё гэтак застаецца ад пачатку стварэньня».

1 ЯНА 5 : 19
19 Мы ведаем, што мы — ад Бога, і ўвесь сьвет ляжыць у зьле.

ДЗЕІ 2 : 40
40 І іншымі шматлікімі словамі сьведчыў і ўпрошваў, кажучы: «Ратуйцеся ад гэтага пакаленьня скрыўленага».

ЯНА 14 : 1
1 Няхай не трывожыцца сэрца вашае. Верце ў Бога і верце ў Мяне.

ЛУКІ 21 : 36
36 Дык чувайце, молячыся ў-ва ўсякі час, каб вам быць вартымі ўцячы ад усяго, што мае стацца, і стаць перад Сынам Чалавечым».

МАЦЬВЕЯ 24 : 42
42 Дык чувайце, бо ня ведаеце, у якую гадзіну Госпад ваш прыйдзе.

МАЦЬВЕЯ 24 : 44
44 Дзеля гэтага і вы будзьце падрыхтаваныя, бо Сын Чалавечы прыйдзе ў гадзіну, у якую ня думаеце.

ЛУКІ 9 : 26
26 Бо хто пасаромеецца Мяне і словаў Маіх, таго Сын Чалавечы пасаромеецца, калі прый­дзе ў славе Сваёй, і Айца, і сьвятых анёлаў.

ДЗЕІ 17 : 30 – 31
30 Дык Бог, зважаючы на часы няведаньня, загадвае цяпер усім людзям паўсюль навярнуцца,
31 бо прызначыў дзень, у які мае судзіць сусьвет паводле справядлівасьці праз Мужа, Якога вызначыў, даўшы ўсім пэўнасьць, уваскрасіўшы Яго з мёртвых».

РЫМЛЯНАЎ 13 : 11
11 І гэтак [рабіце], ведаючы час, што ўжо гадзіна абудзіцца нам зо-сну, бо цяпер бліжэй да нас збаўленьне, чым калі мы паверылі.

Comments

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *