Калеб

Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Калеб

ЛІКІ 14 : 30
30 Ня ўвойдзеце вы ў зямлю, на якой Я, падымаючы руку Маю, запрысяг пасяліць вас, апрача Халева, сына Ефунны, і Егошуа, сына Нуна.

ЛІКІ 14 : 38
38 Але Егошуа, сын Нуна, і Халеў, сын Ефунны, засталіся жывымі з усіх тых людзей, якія хадзілі выведваць зямлю.

ЛІКІ 26 : 65
65 бо сказаў ім ГОСПАД, што яны сьмерцю памруць у пустыні, і не застанецца з іх аніводнага, апрача Халева, сына Ефунны, і Егошуа, сына Нуна.

ЛІКІ 32 : 13
13 І гневаўся ГОСПАД на Ізраіля, і вадзіў яго па пустыні сорак гадоў, пакуль не памерла ўсё пакаленьне, якое рабіла зло перад вачыма ГОСПАДА.

ДРУГАЗАКОНЬНЕ 1 : 36
36 акрамя Халева, сына Ефунны. Ён яе ўбачыць, яму і сынам яго дам Я зямлю гэтую, па якой ён хадзіў, бо ён спаўняў [слова] ГОСПАДА”.

ЕГОШУА 14 : 15
15 Хеўрон раней называўся Кірыят-Арба, бо [Арба] быў найвялікшым чалавекам сярод [сыноў] Анака. І зямля жыла ў супакоі ад войнаў.

ЛІКІ 13 : 6
6 з пакаленьня Юды — Халеў, сын Ефунны;

ЛІКІ 13 : 30
30 І Халеў супакойваў [абу­рэньне] народу супраць Майсея, і казаў: «Пойдзем і здабудзем зямлю, бо мы [можам]авалодаць ёю».

ЛІКІ 14 : 9
9 Не бунтуйцеся супраць ГОСПАДА і ня бойцеся народу той зямлі, бо яны як хлеб для нас. Адыйшла абарона іхняя ад іх, а з намі ГОСПАД. Ня бойцеся іх».

ЛІКІ 34 : 19
19 Вось імёны тых людзей: з пакаленьня Юды — Халеў, сын Ефунны,

ЛІКІ 14 : 12
12 Я наведаю яго пошасьцю і зьнішчу яго. А з цябе Я зраблю вялікі народ, мацнейшы за яго».

СУДЗЬДЗЯЎ 1 : 12
12 І сказаў Халеў: «Хто нападзе на Кірыят-Сэфэр і здабудзе яго, таму дам за жонку Ахсу, дачку маю».

ЕГОШУА 14 : 10
10 І вось, захаваў мяне ГОСПАД пры жыцьці, як абяцаў. Ужо сорак пяць гадоў мінула, як ГОСПАД прамовіў словы гэтыя да Майсея, калі яшчэ Ізраіль вандраваў праз пустыню. Цяпер я маю восемдзясят пяць гадоў,

ЕГОШУА 14 : 15
15 Хеўрон раней называўся Кірыят-Арба, бо [Арба] быў найвялікшым чалавекам сярод [сыноў] Анака. І зямля жыла ў супакоі ад войнаў.

ЕГОШУА 15 : 16
16 І сказаў Халеў: «Таму, хто здабудзе Кірыят-Сэфэр і захопіць яго, я дам Ахсу, дачку маю, за жонку».

1 ЛЕТАПІСАЎ 4 : 15
15 I сыны Халева, сына Ефунны: Іру, Эла і Наам. А сыны Элы: Кеназ.

Comments

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *