Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Зільпа
БЫЦЬЦЁ 29 : 24
24 I даў Ляван Зільпу, нявольніцу сваю, Леі, дачцэ сваёй, за нявольніцу.
БЫЦЬЦЁ 30 : 13
13 I сказала Лея: «На шчасьце маё, бо шчасьлівай будуць называць мяне дочкі». I назвала імя ягонае Асэр.
БЫЦЬЦЁ 35 : 26
26 I сыны Зільпы, нявольніцы Леі: Гад і Асэр. Гэта сыны Якуба, якія нарадзіліся ў яго ў Падан-Араме.
БЫЦЬЦЁ 37 : 2
2 Вось радавод Якуба. Язэп, маючы сямнаццаць гадоў, пасьвіў авечкі з братамі сваімі. І быў ён юнаком, разам з сынамі Більгі і сынамі Зільпы, жонак бацькі свайго. I прыносіў Язэп ліхія весткі пра іх да бацькі іхняга.
БЫЦЬЦЁ 46 : 18
18 Гэта сыны Зільпы, якую даў Ляван Леі, дачцэ сваёй. Яна нарадзіла іх Якубу шаснаццаць душаў.
Leave a Reply