Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае з’яўленне зла
1 ТЭСАЛОНЦАЎ 5 : 22
22 Высьцерагайцеся ад усякага роду зла.
АДКРЫЦЬЦЁ 21 : 8
8 А для палахлівых і бязьверных, і брыдотных, і забойцаў, і распусьнікаў, і чараўнікоў, і ідалапаклоньнікаў, і ўсіх хлусьлівых частка іхняя — у возеры, якое палае агнём і серкаю. Гэта — другая сьмерць».
1 ЯНА 2 : 1 – 29
1 Дзеткі мае! Пішу вам гэтае, каб вы не грашылі, а калі хто зграшыў, маем Абаронцу перад Айцом, Ісуса Хрыста, Праведніка.
2 Ён ёсьць перамольваньне за грахі нашыя, і ня толькі за нашыя, але і за [грахі] ўсяго сьвету.
3 І што мы пазналі Яго, даведваемся з таго, што захоўваем прыказаньні Ягоныя.
4 Хто кажа: «Я пазнаў Яго», і прыказаньні Ягоныя не захоўвае, той хлус, і няма ў ім праўды;
5 а хто захоўвае слова Ягонае, у тым сапраўды любоў Божая завяршылася. З гэтага даведваемся, што мы ў Ім.
6 Хто кажа, што ў Ім застаецца, павінен хадзіць так, як Ён хадзіў.
7 Браты! Ня новае прыказаньне пішу вам, але прыказаньне старое, якое вы мелі ад пачатку. Прыказаньне старое ёсьць слова, якое вы чулі ад пачатку.
8 Зноў жа новае прыказаньне пішу вам, якое праўдзіва ў Ім і ў вас, што цемра праходзіць, і праўдзівае сьвятло ўжо сьвеціць.
9 Хто кажа, што ён у сьвятле, і ненавідзіць брата свайго, той у цемры дагэтуль.
10 Хто любіць брата свайго, застаецца ў сьвятле, і няма ў ім згаршэньня.
11 А хто ненавідзіць брата свайго, той ёсьць у цемры, і ў цемры ходзіць, і ня ведае, куды ідзе, таму што цемра засьляпіла вочы яму.
12 Пішу вам, дзеткі, што адпушчаны вам грахі дзеля імя Яго.
13 Пішу вам, бацькі, што вы пазналі Таго, Які ад пачатку. Пішу вам, юнакі, што вы перамаглі злога. Пішу вам, дзеці, што вы пазналі Айца.
14 Я напісаў вам, бацькі, што вы пазналі Таго, Які ад пачатку. Я напісаў вам, юнакі, што вы дужыя, і слова Божае застаецца ў вас, і вы перамаглі злога.
15 Не любіце сьвету, ані таго, што ў сьвеце. Хто любіць сьвет, у тым няма любові Айца.
16 Бо ўсё, што ў сьвеце: пажаданьне цела, і пажаданьне вачэй, і пыха жыцьцёвая, — ня ёсьць ад Айца, але ад сьвету.
17 І сьвет праходзіць, і пажаданьне ягонае, а хто чыніць волю Божую, застаецца на вякі.
18 Дзеці! Апошняя гадзіна! І як вы чулі, што прыйдзе антыхрыст, і цяпер зьявілася шмат антыхрыстаў, дык мы даведваемся з гэтага, што апошняя гадзіна.
19 Яны выйшлі ад нас, але не былі ад нас; бо, калі б яны былі ад нас, засталіся б з намі; але [выйшлі], каб выявілася, што ня ўсе ад нас.
20 І вы маеце памазаньне ад Сьвятога, і ведаеце ўсё.
21 Я напісаў вам не таму, што вы ня ведаеце праўды, але таму, што вы ведаеце яе, і што ніякай хлусьні няма ад праўды.
22 Хто хлус, калі ня той, хто адракаецца, што Ісус ёсьць Хрыстос? Гэта — антыхрыст, які адракаецца Айца і Сына.
23 Усякі, хто адракаецца Сына, ня мае і Айца; хто вызнае Сына, мае і Айца.
24 Дык што вы чулі ад пачатку, тое няхай застаецца ў вас. Калі застанецца ў вас тое, што вы чулі ад пачатку, вы застанецеся і ў Сыне, і ў Айцу.
25 І гэтае абяцаньне, якое Ён абяцаў нам, ёсьць жыцьцё вечнае.
26 Гэта я напісаў вам пра тых, якія падманваюць вас.
27 І памазаньне, якое вы атрымалі ад Яго, у вас застаецца, і вы ня маеце патрэбы, каб хто вучыў вас; але як гэтае самае памазаньне вучыць вас пра ўсё, і яно праўдзівае і не манлівае, дык, як яно навучыла вас, у тым заставайцеся.
28 І цяпер, дзеткі, заставайцеся ў Ім, каб, калі Ён зьявіцца, мець нам адвагу і не асароміцца перад Ім у прыход Ягоны.
29 Калі вы ведаеце, што Ён праведны, ведайце, што ўсякі, хто чыніць праведнасьць, ад Яго народжаны.
ГАЛЯТАЎ 2 : 4
4 Фальшывым жа братам, якія паўкрадаліся і прыйшлі падгледзець нашую свабоду, якую мы маем у Хрысьце Ісусе, каб зьняволіць нас,
РЫМЛЯНАЎ 13 : 13
13 Як удзень, будзем хадзіць прыстойна, не ў гулянках і п’янстве, не ў юрлівасьці і бессаромнасьці, ня ў сварцы і зайздрасьці,
МАЦЬВЕЯ 6 : 33
33 Шукайце ж перш Валадарства Божага і праведнасьці Яго, і тое ўсё дадасца вам.
1 КАРЫНЬЦЯНАЎ 6 : 19
19 Або вы ня ведаеце, што цела вашае ёсьць бажніца Духа Сьвятога, Які ў вас, Якога вы маеце ад Бога, і што вы не свае?
1 КАРЫНЬЦЯНАЎ 5 : 11
11 але я пісаў вам цяпер ня мець справы з тым, хто, называючыся братам, ці распусьнік, ці хцівец, ці ідалапаклоньнік, ці лаяльнік, ці п’яніца, ці рабаўнік; з гэтакім і ня есьці разам!
ГАЛЯТАЎ 5 : 21
21 зайздрасьць, забойствы, п’янства, гулянкі і падобнае гэтаму. Гэта наперад кажу вам, як і раней казаў, што тыя, якія гэтак робяць, не ўспадкаемяць Валадарства Божага.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 23 : 29 – 35
29 У каго стогн? У каго гора? У каго сваркі? У каго смутак? У каго раны без прычыны? У каго чырвоныя вочы?
30 У тых, якія доўга сядзяць пры віне, у тых, якія прыходзяць спрабаваць віна мяшанага.
31 Не глядзі на віно, як яно чырванее, як прамяніцца ў келіху, як роўненька ліецца.
32 У канцы яно ўкусіць, як зьмяя, і ўджаліць, як гадзіна.
33 Вочы твае будуць глядзець на чужых [жонак], і сэрца тваё загаворыць падступна.
34 І будзеш ты як той, што ляжыць пасярод мора, і як той, што ляжыць на версе мачты.
35 [І скажаш:] «Білі мяне, а я не адчуваў, штурхалі мяне, а я ня ведаў. Калі прачнуся, зноў буду шукаць таго самага».
1 КАРЫНЬЦЯНАЎ 7 : 2
2 Але, з увагі на распусту, кожны няхай мае сваю жонку, і кожная няхай мае свайго мужа.
Leave a Reply