Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае змякчэнне сэрца
ЭЗЭКІЭЛЬ 36 : 26
26 І Я дам вам сэрца новае, і духа новага дам у нутро вашае, і забяру сэрца каменнае з цела вашага, і дам вам сэрца з цела.
ЭЗЭКІЭЛЬ 11 : 19
19 І Я дам ім адно сэрца, і духа новага дам у нутро іхняе, і выкіну сэрца каменнае з цела іхняга, і дам ім сэрца цялеснае,
ЯРЭМІЯ 17 : 9
9 Сэрца [чалавека] больш здрадлівае, чым усё [астатняе], і невылечнае; хто спазнае яго?
ЯНА 12 : 39 – 40
39 Дзеля гэтага не маглі яны верыць, бо ізноў сказаў Ісая:
40 «Ён засьляпіў вочы іхнія і сэрца іхняе скамяніў, каб ня ўбачылі вачыма і не зразумелі сэрцам, і не навярнуліся, каб Я аздаравіў іх».
БЫЦЬЦЁ 6 : 5
5 І бачыў ГОСПАД, што вялікае зло [сярод] людзей на зямлі, і што ўсе намеры думак сэрца іхняга — толькі на зло ўсякі дзень.
ДЗЕІ 16 : 31
31 А яны сказалі: «Вер у Госпада Ісуса Хрыста, і будзеш збаўлены ты і дом твой».
МАЦЬВЕЯ 15 : 19
19 Бо з сэрца выходзяць злыя думкі, забойствы, распуснасьць, чужалоства, крадзяжы, фальшывыя сьведчаньні, блюзьнерствы.
БЫЦЬЦЁ 20 : 6
6 I сказаў яму Бог у сьне: «І Я ведаю, што ў прастаце сэрца свайго ты ўчыніў гэта, і Я ўтрымаў цябе, каб ты не саграшыў перада Мною; і Я ня даў табе дакрануцца да яе.
ВЫХАД 9 : 16
16 Але дзеля таго Я захаваў цябе, каб паказаць табе сілу Маю і каб абвяшчалі імя Маё па ўсёй зямлі.
ЯРЭМІЯ 24 : 7
7 І дам ім сэрца, каб ведалі Мяне, што Я — ГОСПАД, і яны будуць для Мяне народам, а Я буду для іх Богам, бо яны навернуцца да Мяне ўсім сэрцам сваім.
Leave a Reply