Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае здольнасць
2 ЦІМАФЕЯ 1 : 7
7 бо даў нам Бог ня духа палахлівасьці, але сілы, і любові, і цьвярозага мысьленьня.
ФІЛІПЯНАЎ 4 : 13
13 Усё магу ў Хрысьце, Які ўмацоўвае мяне.
КАЛАСЯНАЎ 3 : 23
23 І ўсё, што робіце, рабіце ад душы, як для Госпада, а не для людзей,
ЭФЭСЦАЎ 3 : 20
20 А Таму, Хто сілаю, якая дзейнічае ў нас, можа зрабіць нашмат больш за ўсё, пра што мы просім або разумеем,
ГАЛЯТАЎ 2 : 20
20 Я ўкрыжаваны з Хрыстом, і ўжо ня я жыву, але жыве ў-ва мне Хрыстос. А што цяпер жыву ў целе, жыву праз веру ў Сына Божага, Які палюбіў мяне і выдаў Сябе за мяне.
1 ЯНА 1 : 9
9 Калі вызнаем грахі нашыя, Ён верны і праведны, каб дараваць нам грахі і ачысьціць нас ад усякае няправеднасьці.
ЛУКІ 18 : 10 – 14
10 «Два чалавекі ўвайшлі ў сьвятыню памаліцца: адзін — фарысэй, а другі — мытнік.
11 Фарысэй, стаўшы, гэтак маліўся за сябе: “Божа, дзякую Табе, што я не такі, як іншыя людзі: рабаўнікі, няправеднікі, чужаложнікі, або як гэты мытнік.
12 Пошчу два разы на тыдзень, даю дзесяціну з усяго, што прыдбаю”.
13 А мытнік, стаўшы здалёк, не хацеў нават падняць вачэй у неба, але біў сябе ў грудзі, кажучы: “Божа! Будзь міласьцівы да мяне, грэшніка”.
14 Кажу вам, што гэты пайшоў апраўданым у дом свой, а ня той: бо ўсякі, хто сябе ўзвышае, будзе паніжаны, а хто сябе паніжае, будзе ўзвышаны».
РЫМЛЯНАЎ 15 : 13
13 А Бог надзеі няхай напоўніць вас усякай радасьцю і супакоем у веры, каб памножыць у вас надзею моцаю Духа Сьвятога.
ІСАЯ 43 : 18 – 19
18 Але вы ня ўзгадвайце пра мінулае і пра старадаўняе не разважайце.
19 Вось, Я раблю новае, цяпер яно вырастае. Ці ж вы гэтага ня ведаеце? Вось, Я раблю шлях у пустыні, а рэкі — у стэпе.
ДЗЕІ 2 : 38
38 Пётар жа прамовіў да іх: «Навярніцеся, і няхай кожны з вас будзе ахрышчаны ў імя Ісуса Хрыста дзеля адпушчэньня грахоў, і возьмеце дар Сьвятога Духа.
Leave a Reply