Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае здаровы лад жыцця
1 КАРЫНЬЦЯНАЎ 6 : 19 – 20
19 Або вы ня ведаеце, што цела вашае ёсьць бажніца Духа Сьвятога, Які ў вас, Якога вы маеце ад Бога, і што вы не свае?
20 Бо вы купленыя дарагою цаною. Таму слаўце Бога ў целе вашым і ў духу вашым, якія ёсьць Божыя.
1 КАРЫНЬЦЯНАЎ 10 : 31
31 Дык ці ясьцё, ці п’іцё, ці нешта робіце, усё рабіце на славу Божую.
1 КАРЫНЬЦЯНАЎ 3 : 17
17 Калі хто зьнішчыць бажніцу Божую, таго зьнішчыць Бог, бо бажніца Божая сьвятая, а гэтая [бажніца] — вы.
РЫМЛЯНАЎ 12 : 1 – 2
1 Дык прашу вас, браты, праз міласэрнасьць Божую, аддайце целы вашыя на ахвяру жывую, сьвятую, прыемную Богу, на разумнае служэньне вашае,
2 і не прыпадабняйцеся веку гэтаму, але перамяняйцеся праз абнаўленьне розуму вашага, каб вам выпрабаваць, што ёсьць воля Божая, што добрае, і прыемнае [Богу], і дасканалае.
БЫЦЬЦЁ 1 : 29
29 І сказаў Бог: «Вось, Я даў вам усякую траву, якая сее насеньне, якая на абліччы ўсёй зямлі, і ўсякія дрэвы, якія маюць плод дрэва і сеюць насеньне, каб былі вам на ежу.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 17 : 22
22 Радаснае сэрца аздараўляе, [нібы] лекі, а маркотны дух сушыць косткі.
1 КАРЫНЬЦЯНАЎ 10 : 13
13 Вас наведала спакуса ня іншая, як чалавечая. Але верны Бог, Які не пакіне вас быць спакушанымі больш, чым вы можаце [вытрымаць], але са спакусай зробіць і выхад, каб вы маглі яе перанесьці.
БЫЦЬЦЁ 9 : 3
3 Усё, што рухаецца, што жыве, будзе вам на ежу; як траву зялёную, Я даў вам усё.
Leave a Reply