Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае зачацце дзіцяці
ПСАЛЬМЫ 127 : 3
3 Вось, спадчына ад ГОСПАДА — дзеці, узнагарода Ягоная — плод чэрава.
ВЫХАД 23 : 26
26 Ня будзе [той, якая] спароніць, і бясплоднай у зямлі тваёй; лік дзён тваіх Я напоўню.
ІСАЯ 7 : 14
14 Дзеля гэтага Госпад Сам дасьць вам знак. Вось, Дзева зачне і народзіць Сына, і назаве імя Ягонае Іммануэль.
БЫЦЬЦЁ 1 : 28
28 І дабраславіў іх Бог, і сказаў ім Бог: «Пладзіцеся і множцеся, і напаўняйце зямлю, і падпарадкоўвайце яе сабе, і мейце ўладу над рыбамі марскімі, і над птушкамі паднебнымі, і над усякім зьверам, які рухаецца па зямлі».
ЯНА 1 : 3
3 Усё праз Яго сталася, і без Яго нічога не было з таго, што сталася.
ІСАЯ 66 : 9
9 Ці Я давяду да ўлоньня і ня дам нарадзіць, кажа ГОСПАД? Ці Я, даючы моц нарадзіць, зачыню [ўлоньне], кажа Бог твой.
КАЛАСЯНАЎ 1 : 17
17 і Ён ёсьць перад усім, і ўсё ў Ім стаіць.
МАЛАХІЯ 2 : 15
15 Ці ж ня [Бог] адзін зрабіў [нас], і рэшта духу [належыць] Яму. І што шукае адзіны [Бог]? Насеньня Божага. Таму захоўвайце дух ваш, і няхай [ніхто] ня здраджвае жонцы маладосьці сваёй.
ПСАЛЬМЫ 128 : 1 – 4
1 Сьпеў узыходжаньня. Шчасьлівы кожны, хто баіцца ГОСПАДА, хто ходзіць шляхамі Ягонымі.
2 Ты будзеш працу рук тваіх есьці, ты шчасьлівы, і добра табе!
3 Жонка твая ў доме тваім будзе плодная, быццам лаза вінаградная; сыны твае — як галіны аліўкавыя, наўкола стала твайго.
4 Вось, гэтак будзе дабраслаўлёны чалавек, які баіцца ГОСПАДА.
2 КАРЫНЬЦЯНАЎ 5 : 17
17 Так што хто ў Хрысьце, той новае стварэньне; старое мінула, вось, сталася ўсё новае.
МАЦЬВЕЯ 5 : 18
18 Бо сапраўды кажу вам: пакуль не праміне неба і зямля, аніводная ёта ці рыска не праміне з Закону, пакуль ня станецца ўсё.
ІСАЯ 43 : 25
25 Я, Я — Той, Які сьцірае правіны твае адносна Мяне, і ня памятае грахоў тваіх.
ІСАЯ 40 : 8
8 Высыхае трава, вяне кветка, але слова Бога нашага трывае на вякі.
2 КАРЫНЬЦЯНАЎ 1 : 3 – 5
3 Дабраслаўлёны Бог і Айцец Госпада нашага Ісуса Хрыста, Айцец міласэрнасьці і Бог усякага пацяшэньня,
4 Які пацяшае нас у кожным прыгнёце нашым, каб мы маглі пацяшаць тых, якія ў-ва ўсялякім прыгнёце, пацяшэньнем, якім Бог пацяшае нас!
5 Бо як памнажаюцца ў нас пакуты Хрыстовыя, гэтак праз Хрыста памнажаецца і пацяшэньне нашае.
ЛУКІ 1 : 26 – 37
26 А ў шосты месяц быў пасланы анёл Габрыэль ад Бога ў горад Галілейскі, называны Назарэт,
27 да дзяўчыны, заручанай з мужам на імя Язэп, з дому Давіда; а імя дзяўчыны — Марыя.
28 І, увайшоўшы да яе, анёл сказаў: «Радуйся, дабрадатная! Госпад з табою; дабраслаўлёная ты між жанчынамі».
29 Яна ж, убачыўшы яго, устрывожылася ад словаў ягоных і разважала, што гэта было за прывітаньне.
30 І сказаў ёй анёл: «Ня бойся, Марыя! Бо ты знайшла ласку ў Бога.
31 І вось, ты зачнеш ва ўлоньні і народзіш Сына, і дасі Яму імя Ісус.
32 Ён будзе вялікі і Сынам Найвышэйшага назавецца, і дасьць Яму Госпад Бог пасад Давіда, бацькі Ягонага.
33 І Ён будзе валадарыць над домам Якуба на вякі, і Валадарству Ягонаму ня будзе канца».
34 А Марыя сказала анёлу: «Як гэта будзе, калі я не спазнала мужа?»
35 І, адказваючы, анёл сказаў ёй: «Дух Сьвяты зыйдзе на цябе, і сіла Найвышэйшага ахіне цябе. І дзеля гэтага тое, што народзіцца Сьвятое, Сынам Божым назавецца.
36 Вось і Альжбета, сваячка твая, і яна зачала сына ў старасьці сваёй, і вось ужо шосты месяц у яе, якую называюць няплоднай.
37 Бо ў Бога ніводнае слова ня будзе бяз сілы».
БЫЦЬЦЁ 38 : 1 – 30
1 I сталася ў той час, і зыйшоў Юда ад братоў сваіх, і паставіў [намёт свой] у аднаго Адулямца, імя якога — Хіра.
2 I ўбачыў там Юда дачку аднаго Хананейца, імя якога — Шуа, і ўзяў яе, і ўвайшоў да яе.
3 I яна зачала, і нарадзіла сына; і ён назваў імя ягонае Ер.
4 I зачала яна зноў, і нарадзіла сына, і назвала імя ягонае Анан.
5 I яшчэ дадала, і нарадзіла сына, і назвала імя ягонае Шэля. Яна была ў Хезіве, калі нарадзіла яго.
6 I ўзяў Юда жонку для Ера, першароднага свайго, імя якой — Тамар.
7 I быў Ер, першародны Юды, ліхі ў вачах ГОСПАДА, і ўсьмерціў яго ГОСПАД.
8 I сказаў Юда Анану: «Увайдзі да жонкі брата свайго, і споўні абавязак швагра з ёю, і ўзнаві насеньне брату свайму».
9 I ведаў Анан, што не яму будзе насеньне; і было, што калі ён уваходзіў да жонкі брата свайго, выліваў на зямлю, каб ня даць насеньня брату свайму.
10 I было ліхім у вачах ГОСПАДА тое, што ён рабіў; і Ён таксама ўсьмерціў яго.
11 I сказаў Юда Тамар, нявестцы сваёй: «Застанься ўдавою ў доме бацькі свайго, пакуль вырасьце Шэля, сын мой». Бо ён сказаў: «Каб не памёр таксама ён, як браты ягоныя». I пайшла Тамар, і жыла ў доме бацькі свайго.
12 I прайшло шмат дзён, і памерла дачка Шуа, жонка Юды. I суцешыўся Юда [пасьля жалобы], і ўзыйшоў у Тымну да стрыгачоў авечак сваіх, сам і Хіра Адулямец, таварыш ягоны.
13 І паведамілі Тамар, кажучы: «Вось, сьвёкар твой узыходзіць у Тымну стрыгчы авечак сваіх».
14 I яна скінула з сябе ўдовінае адзеньне сваё, і засланілася вэлюмам, і, захінуўшыся, села каля ўваходу ў Энаім, які на дарозе да Тымны, бо бачыла, што Шэля вырас, а яна ня дадзена яму за жонку.
15 I ўбачыў яе Юда, і падумаў, што яна — блудніца, бо яна закрыла аблічча сваё.
16 І ён павярнуў да яе з дарогі, і сказаў: «Дазволь, прашу, увайду да цябе». Бо ён ня ведаў, што яна — нявестка ягоная. А яна сказала: «Што ты дасі мне, калі ўвойдзеш да мяне?»
17 I ён сказаў: «Я прышлю табе казьляня з чарады». А яна сказала: «Ці дасі мне заруку, пакуль прышлеш [яго]».
18 I ён сказаў: «Якую заруку даць табе?» А яна сказала: «Пячатку тваю, і пас твой, і кій твой, які ў руцэ тваёй». I ён даў ёй, і ўвайшоў да яе; і яна зачала яму.
19 І ўстала, і пайшла, і зьняла вэлюм свой з сябе, і апранулася ва ўдовіны шаты.
20 I паслаў Юда казьляня праз рукі таварыша свайго Адулямца, каб узяць заруку з рукі жанчыны, але ён не знайшоў яе.
21 I пытаўся ён у людзей месца таго, кажучы: «Дзе блудніца, якая ў Энаіме пры дарозе?» А яны казалі: «Тут не было блудніцы».
22 I вярнуўся ён да Юды, і сказаў: «Я не знайшоў яе; і таксама людзі таго месца казалі: “Тут не было блудніцы”».
23 I сказаў Юда: «Няхай яна возьме [заруку] сабе, каб толькі не было з нас кпінаў; вось, я паслаў казьляня гэтае, а ты не знайшоў яе».
24 І сталася, што праз тры месяцы паведамілі Юдзе, кажучы: «Чужаложыла Тамар, нявестка твая, і нават яна цяжарная ад распусты». I сказаў Юда: «Вывядзіце яе, і няхай будзе спаленая».
25 Яе павялі [на спаленьне], а яна паслала да сьвёкра свайго, кажучы: «Ад чалавека, якога гэтыя [рэчы], я цяжарная». I сказала: «Пазнавай, чыя пячатка, і пас, і кій вось гэтыя».
26 I пазнаў [іх] Юда, і сказаў: «Яна больш праведная, чым я, бо я ня даў яе Шэлі, сыну свайму». I больш не пазнаваў яе.
27 I сталася ў часе родаў ейных, і вось, блізьняты ў жываце ейным.
28 I сталася пры родах, і высунуў [адзін] ручку; і ўзяла павітуха, і завязала на ручку яму чырвоную нітку, кажучы: «Гэты выйшаў першы».
29 I сталася, што схавалася рука ягоная, і вось, выйшаў брат ягоны. I яна сказала: «Як ты прарваў перагароду?». I назвала імя ягонае Пэрэс.
30 А потым выйшаў брат ягоны, у якога на руцэ чырвоная нітка. I назвала імя ягонае Зарах.
МАРКА 2 : 5 – 7
5 І Ісус, убачыўшы веру іхнюю, кажа спараліжаванаму: «Дзіця, адпускаюцца грахі твае».
6 Былі ж там некаторыя кніжнікі, якія сядзелі і разважалі ў сэрцах сваіх:
7 «Што гэта Ён кажа блюзьнерства? Хто можа адпускаць грахі, калі ня Сам Бог?»
Leave a Reply