Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае зарабляць грошы
2 ТЭСАЛОНЦАЎ 3 : 10
10 Бо калі мы былі ў вас, дык загадалі вам: калі хто ня хоча працаваць, той няхай і ня есьць.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 23 : 4
4 Не намагайся мець багацьце, пакінь разважаньні свае.
1 ЦІМАФЕЯ 6 : 9 – 10
9 Тыя ж, якія хочуць багацець, трапляюць у спакусу, і ў пастку, і ў многія бяздумныя і шкадлівыя пажаданьні, якія топяць людзей у зьнішчэньні і загубе.
10 Бо корань усякага зла ёсьць срэбралюбства, жадаючы якога, некаторыя адступіліся ад веры і самі сябе аддалі на многія мукі.
МАЦЬВЕЯ 6 : 31 – 33
31 Дык не клапаціцеся, кажучы: “Што нам есьці?”, ці: “Што нам піць?”, ці: “У што апрануцца?”
32 Бо ўсяго гэтага шукаюць пагане. Бо Айцец ваш Нябесны ведае, што вам усё гэтае патрэбна.
33 Шукайце ж перш Валадарства Божага і праведнасьці Яго, і тое ўсё дадасца вам.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 21 : 17
17 Хто любіць весяліцца, будзе ў нястачы, а хто любіць віно і алей, ня будзе багатым.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 12 : 11
11 Хто абрабляе зямлю сваю, той насыціцца хлебам, а хто ганяецца за марнасьцю, той ня мае розуму.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 22 : 7
7 Багаты пануе над бедным, і чалавек, які ўзяў пазыку, — слуга паверніка.
Leave a Reply