Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае запэўніванне
1 ЯНА 5 : 13
13 Гэтае напісаў я вам, якія вераць у імя Сына Божага, каб вы ведалі, што маеце жыцьцё вечнае, і каб вы верылі ў імя Сына Божага.
РЫМЛЯНАЎ 8 : 16
16 Гэты Дух сьведчыць духу нашаму, што мы — дзеці Божыя.
ЯНА 6 : 60 – 64
60 Многія з вучняў Ягоных, якія чулі гэта, казалі: «Жорсткае гэта слова. Хто можа слухаць яго?»
61 Ісус жа, ведаючы ў Сабе, што вучні Ягоныя наракаюць адносна гэтага, сказаў ім: «Ці гэта вас згаршае?
62 А калі ўбачыце Сына Чалавечага, Які ўзыходзіць туды, дзе быў раней?
63 Дух ажыўляе, а цела не прыносіць аніякай карысьці. Словы, якія Я вам кажу, ёсьць дух і жыцьцё.
64 Але ёсьць некаторыя сярод вас, якія ня вераць». Бо Ісус ад пачатку ведаў, што ёсьць тыя, якія ня вераць, і хто выдасьць Яго.
1 ЯНА 3 : 19 – 24
19 І з гэтага даведаемся, што мы ад праўды, і супакоім перад Ім сэрцы нашыя.
20 Бо калі сэрца нас дакарае, дык Бог большы за сэрца нашае і ведае ўсё.
21 Улюбёныя! Калі сэрца нашае не дакарае нас, мы маем адвагу перад Богам,
22 і чаго ні папросім, атрымаем ад Яго, бо захоўваем прыказаньні Ягоныя і тое, што падабаецца [Яму], робім перад Ім.
23 І гэткае прыказаньне Яго, каб мы верылі ў імя Сына Ягонага Ісуса Хрыста і любілі адзін аднаго, як Ён даў нам прыказаньне.
24 І хто захоўвае прыказаньні Ягоныя, той застаецца ў Ім, і Ён у тым. І што Ён застаецца ў нас, даведваемся паводле Духа, Якога Ён нам даў.
1 ЯНА 5 : 14
14 І вось адвага, якую мы маем дзеля Яго, што калі нешта просім паводле волі Яго, Ён слухае нас.
ПСАЛЬМЫ 23 : 4
4 Нават калі буду ісьці далінаю ценю сьмерці, ня буду баяцца ліха, бо Ты — са мною, кій Твой і падпора Твая, яны пацяшаюць мяне.
ЯКУБА 1 : 12
12 Шчасьлівы чалавек, які вытрымлівае спакусу, бо, стаўшыся выпрабаваным, ён атрымае вянок жыцьця, які абяцаў Госпад тым, хто любіць Яго.
ГЕБРАЯЎ 12 : 28
28 Дзеля гэтага мы, прыймаючы Валадарства непарушнае, будзем мець ласку, праз якую будзем служыць Богу, падабаючыся [Яму], з сарамлівасьцю і багабойнасьцю,
2 ЦІМАФЕЯ 1 : 12
12 Дзеля гэтае прычыны я і цярплю гэтак, але не саромлюся, бо ведаю, у Каго я паверыў, і перакананы, што Ён моцны, каб захаваць перададзенае праз мяне на той дзень.
ФІЛІПЯНАЎ 4 : 6 – 7
6 Не турбуйцеся ні пра што, але ў-ва ўсякай малітве і просьбе з падзякай няхай адкрываюцца жаданьні вашыя перад Богам,
7 і супакой Божы, які вышэй за ўсякі розум, няхай захавае сэрцы вашыя і думкі вашыя ў Хрысьце Ісусе.
ЯНА 5 : 24
24 Сапраўды, сапраўды кажу вам: Хто слухае слова Маё і верыць у Таго, Хто паслаў Мяне, мае жыцьцё вечнае і на суд не ідзе, але перайшоў ад сьмерці ў жыцьцё.
РЫМЛЯНАЎ 5 : 1
1 Дык, апраўдаўшыся вераю, мы маем мір з Богам праз Госпада нашага Ісуса Хрыста,
1 ЯНА 5 : 9 – 14
9 Калі мы прыймаем сьведчаньне чалавечае, сьведчаньне Божае большае, бо гэта ёсьць сьведчаньне Божае, якім Ён засьведчыў пра Сына Свайго.
10 Хто верыць у Сына Божага, мае сьведчаньне ў сабе; хто ня верыць Богу, зрабіў Яго хлусам, бо не паверыў у сьведчаньне, якім Бог засьведчыў пра Сына Свайго.
11 І гэткае ёсьць сьведчаньне, што Бог даў нам жыцьцё вечнае, і гэтае жыцьцё — у Сыне Ягоным.
12 Хто мае Сына, мае жыцьцё; хто Сына Божага ня мае, ня мае жыцьця.
13 Гэтае напісаў я вам, якія вераць у імя Сына Божага, каб вы ведалі, што маеце жыцьцё вечнае, і каб вы верылі ў імя Сына Божага.
14 І вось адвага, якую мы маем дзеля Яго, што калі нешта просім паводле волі Яго, Ён слухае нас.
Leave a Reply