Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Запазычанасць
РЫМЛЯНАЎ 13 : 8
8 Ня будзьце вінныя нікому нічога, апрача ўзаемнай любові, бо хто любіць іншага, той споўніў Закон.
ВЫХАД 22 : 27
27 бо гэта — адзінае накрыцьцё ў яго, якім накрываецца ён, гэта — адзеньне для скуры ягонай. На чым будзе ён спаць? І станецца, што ён будзе клікаць да Мяне, і Я пачую, бо Я — міласэрны.
ДРУГАЗАКОНЬНЕ 24 : 6
6 Нельга браць у заклад жорны ці камень млыновы, бо гэта [нібыта] браць душу ў заклад.
ДРУГАЗАКОНЬНЕ 24 : 13
13 але зьвярні яму заклад да заходу сонца, каб спаў ён у адзеньні сваім і дабраславіў цябе, і гэта будзе табе [залічана] ў праведнасьць перад абліччам ГОСПАДА, Бога твайго.
НЭЭМІЯ 5 : 4
4 І былі тыя, якія казалі: «Мы бяром у пазыку на падаткі валадару, [даўшы ў заклад] палі нашыя і вінаграднікі нашыя.
ЁЎ 22 : 6
6 Бо ты браў заклад ад братоў тваіх ні за што і з голых зьдзіраў адзеньне.
ЁЎ 24 : 9
9 Адрываюць сіротаў ад грудзей, і ад убогіх бяруць заклад.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 11 : 15
15 Шкодзіць сабе той, хто паручаецца за чужога, а хто ненавідзіць даваць руку, той бясьпечны.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 22 : 26
26 Ня будзь з тых, што даюць руку, што заручаюцца за даўгі.
Leave a Reply