Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Зайздрасць
ЁЎ 5 : 3
3 Я бачыў, як дурны разжываецца, але ў момант спарахнеў дом ягоны.
ПСАЛЬМЫ 37 : 1
1 Давіда. Ня гневайся, [гледзячы] на злачынцаў, не зайздросьці тым, што робяць беззаконьне,
ПСАЛЬМЫ 37 : 7
7 Ціхі будзь перад ГОСПАДАМ і чакай на Яго, ня гневайся на таго, хто мае посьпех на шляху сваім, на чалавека, які робіць зламыснае.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 24 : 19
19 Ня гневайся, [гледзячы] на ліхотнікаў і не зайздросьці бязбожнікам,
ПСАЛЬМЫ 49 : 16
16 Але Бог выбавіць душу маю з рукі пекла, бо Сам возьме мяне. (Сэлях)
ПСАЛЬМЫ 73 : 3
3 Бо я пазайздросьціў тым, што хваляць сябе, убачыўшы супакой бязбожнікаў,
ПСАЛЬМЫ 73 : 20
20 Як сном пасьля абуджэньня, Ты, Госпадзе, збудзіўшыся, грэбуеш вобразам іхнім.
ПСАЛЬМЫ 112 : 10
10 Угледзіць гэта бязбожнік і будзе злаваць, скрыгатаць ён будзе зубамі і змарнее, і жаданьне бязбожніка загіне.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 3 : 31
31 Не зайздросьці чалавеку злачыннаму і не выбірай ніводнага са шляхоў ягоных,
ПРЫПОВЕСЬЦІ 14 : 30
30 Лагоднае сэрца — жыцьцё для цела, а зайздрасьць — парахненьне косткам.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 23 : 17
17 Няхай сэрца тваё не зайздросьціць грэшнікам, але кожны дзень няхай будзе яно ў страху перад ГОСПАДАМ,
ПРЫПОВЕСЬЦІ 24 : 1
1 Не зайздросьці людзям ліхім, не жадай быць з імі,
ПРЫПОВЕСЬЦІ 27 : 4
4 Гнеў нястрымны і ярасьць бязьлітасная, але хто ўстаіць перад рэўнасьцю?
ЭКЛЕЗІЯСТ 4 : 4
4 І ўбачыў я, што кожная цяжкая праца і кожны посьпех у справах выклікае зайздрасьць да чалавека ў бліжняга [ягонага]. Гэта таксама марнасьць і пагоня за ветрам.
ПЕСЬНЯ 8 : 6
6 Палажы мяне як пячатку на сэрца тваё, як пячатку на плячо тваё, бо магутнае як сьмерць каханьне, і няўмольная як пекла рэўнасьць, жар яе — як жар агню, як полымя ГОСПАДА.
ІСАЯ 26 : 11
11 ГОСПАДЗЕ, узнесеная рука Твая, але яны ня бачаць. Няхай убачаць і асаромяцца тыя, што зайздросьцяць народу Твайму, і няхай агонь праглыне ворагаў Тваіх.
ЭЗЭКІЭЛЬ 35 : 11
11 дзеля гэтага, як жывы Я, кажа Госпад ГОСПАД, Я зраблю табе паводле гневу твайго і паводле зайздрасьці тваёй, якую выказаў ты, маючы нянавісьць да іх. І Я стануся вядомым для іх, калі буду судзіць цябе.
РЫМЛЯНАЎ 1 : 29
29 напоўненыя ўсякай няправеднасьцю, распустаю, зласьлівасьцю, хцівасьцю, ліхотаю, поўныя зайздрасьці, забойства, сваркі, подступу, благіх звычаяў,
РЫМЛЯНАЎ 13 : 13
13 Як удзень, будзем хадзіць прыстойна, не ў гулянках і п’янстве, не ў юрлівасьці і бессаромнасьці, ня ў сварцы і зайздрасьці,
1 КАРЫНЬЦЯНАЎ 3 : 3
3 Бо вы яшчэ цялесныя. Бо калі між вамі зайздрасьць, сваркі і нязгода, дык ці не цялесныя вы і ці не па-чалавечаму ходзіце?
1 КАРЫНЬЦЯНАЎ 13 : 4
4 Любоў доўга церпіць, робіць дабро; любоў не зайздросьціць; любоў не вывышаецца, не надзімаецца,
2 КАРЫНЬЦЯНАЎ 12 : 20
20 Бо баюся, каб, прыйшоўшы, не знайсьці мне вас такімі, якімі не хачу, і каб вам не знайсьці мяне такім, якім ня хочаце; каб не было сварак, зайздрасьці, ярасьці, сварлівасьці, абмаўляньняў, нагавораў, пыхі, бязладзьдзя,
ГАЛЯТАЎ 5 : 21
21 зайздрасьць, забойствы, п’янства, гулянкі і падобнае гэтаму. Гэта наперад кажу вам, як і раней казаў, што тыя, якія гэтак робяць, не ўспадкаемяць Валадарства Божага.
ГАЛЯТАЎ 5 : 26
26 Не шукайма пустой славы, адзін аднаго раздражняючы, адзін аднаму зайздросьцячы.
1 ЦІМАФЕЯ 6 : 5
5 пустыя гутаркі між людзьмі зьнішчанага розуму і пазбаўленымі праўды, якія думаюць, што пабожнасьць — [сродак] дзеля прыбытку. Аддаляйся ад гэтакіх.
ЦІТА 3 : 3
3 Бо і мы былі некалі бяздумнымі, непакорнымі, падманутымі, служачы пажаданьням і розным асалодам, жывучы ў ліхоце і зайздрасьці, былі паскуднымі, ненавідзячы адзін аднаго.
ЯКУБА 3 : 14
14 А калі ў вашым сэрцы вы маеце горкую зайздрасьць і сварлівасьць, не вывышайцеся і не хлусіце насуперак праўдзе.
ЯКУБА 3 : 16
16 бо дзе зайздрасьць і сварлівасьць, там бязладзьдзе і ўсякія благія рэчы.
Leave a Reply