Пра што гаворыць Біблія Задавальненне – Усе біблейскія вершы пра Задавальненне

Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Задавальненне

ЁЎ 20 : 16
16 Праглыне ён атруту зьмяіную, і заб’е яго язык гадзюкі.

ЁЎ 21 : 13
13 і праводзяць у радасьці дні свае, і спакойна зыходзяць у адхлань.

ПРЫПОВЕСЬЦІ 9 : 17
17 «Вада крадзеная салодкая, і схаваны хлеб смачнейшы».

ПРЫПОВЕСЬЦІ 15 : 21
21 Дурасьць — радасьць для невука, а чалавек разумны ідзе простай дарогай.

ПРЫПОВЕСЬЦІ 21 : 17
17 Хто любіць весяліцца, будзе ў нястачы, а хто любіць віно і алей, ня будзе багатым.

ЭКЛЕЗІЯСТ 1 : 17
17 І аддаў я сэрца маё, каб пазнаць мудрасьць і пазнаць шаленства і глупоту; і спазнаў, што і гэта — турбаваньне духа.

ЭКЛЕЗІЯСТ 2 : 13
13 І ўбачыў я, што з мудрасьці большая карысьць, чым з глупоты, падобна як карысьць са сьвятла большая, чым з цемры.

ІСАЯ 5 : 12
12 Гусьлі і ліры, бубны і жалейкі, і віно на баляваньнях іхніх, а пра справы ГОСПАДА яны ня дбаюць, і твораў рук Ягоных ня бачаць.

ІСАЯ 22 : 13
13 А вось, [у вас] вясёласьць і радасьць, забіваюць валоў і рэжуць бараноў, ядуць мяса і п’юць віно: «Будзем есьці і піць, бо заўтра памром».

ІСАЯ 47 : 9
9 Але прыйдзе да цябе і тое, і іншае. Раптам, у адзін дзень і сіроцтва, і ўдоўства зваляцца на цябе, нягледзячы на мноства чараваньняў тваіх, нягледзячы на моц мноства заклёнаў тваіх.

АМОС 6 : 1
1 Гора бесклапотным на Сыёне і тым, якія спадзяюцца на гару Самарыі, якія прызначаныя пачаткам народаў, да якіх прыйшоў дом Ізраіля!

ЛУКІ 8 : 14
14 А што ўпала ў цярніну — гэта тыя, якія слухаюць, але, адыходзячы, заглушаюцца клопатамі, багацьцем і асалодамі жыцьцёвымі, і не даюць плоду.

РЫМЛЯНАЎ 1 : 32
32 Яны, пазнаўшы пастанову Божую, што тыя, хто гэткае ўчыняе, вартыя сьмерці, ня толькі гэтае робяць, але і ўхваляюць тых, хто робіць [гэтае].

2 ТЭСАЛОНЦАЎ 2 : 12
12 каб былі асуджаныя ўсе, якія не паверылі праўдзе, але ўпадабалі няправеднасьць.

1 ЦІМАФЕЯ 5 : 6
6 а тая, што жыве ў распусьце, жывучы, мёртвая.

2 ЦІМАФЕЯ 3 : 4
4 здраднікі, неразважныя, фанабэрыстыя, якія больш любяць асалоду, чым Бога,

ЦІТА 3 : 3
3 Бо і мы былі некалі бяздумнымі, непакорнымі, падманутымі, служачы пажаданьням і розным асалодам, жывучы ў ліхоце і зайздрасьці, былі паскуднымі, ненавідзячы адзін аднаго.

ГЕБРАЯЎ 11 : 26
26 зьнявагу Хрыстовую палічыўшы большым багацьцем, чым скарбы эгіпецкія; бо ён на нагароду ўглядаўся.

Comments

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *