Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае завяршэнне
ФІЛІПЯНАЎ 1 : 4 – 6
4 заўсёды ў кожнай просьбе маёй за ўсіх вас просячы з радасьцю,
5 за вашую супольнасьць у Эвангельлі ад першага дня аж да цяперашняга,
6 маючы пэўнасьць у тым, што Той, Які пачаў у вас добрую справу, будзе зьдзяйсьняць [яе] аж да дня Ісуса Хрыста,
ЯКУБА 1 : 1 – 4
1 Якуб, слуга Бога і Госпада Ісуса Хрыста, — дванаццаці каленам, што ў расьцярушаньні: радавацца!
2 Вялікай радасьцю лічыце, браты мае, калі трапляеце ў розныя спакусы,
3 ведаючы, што выпрабаваньне вашае веры робіць цярплівасьць.
4 А цярплівасьць няхай мае дасканалае дзеяньне, каб вы былі дасканалымі і суцэльнымі, без аніякага недахопу.
ПСАЛЬМЫ 138 : 8
8 ГОСПАД выканае [справу маю] для мяне. ГОСПАДЗЕ, міласэрнасьць Твая на вякі! Не пакінь твораў рук Тваіх! Альлелюя!
Leave a Reply