Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Забываючы Бога
ПРЫПОВЕСЬЦІ 2 : 17
17 якая пакінула сябра маладосьці сваёй і забылася на запавет Бога свайго.
ІСАЯ 65 : 11
11 А вы пакінулі ГОСПАДА і забыліся пра сьвятую гару Маю, і накрываеце стол у гонар Гада і напаўняеце [келіхі] віном мяшаным у гонар Мэні.
ЯРЭМІЯ 2 : 32
32 Ці ж дзяўчына забудзецца пра аздобы свае, а нарачоная — пра стужкі свае? А народ Мой забыўся пра Мяне ўжо безьліч дзён.
ЯРЭМІЯ 3 : 21
21 Чутны голас на ўзгорках, плач і лямант сыноў Ізраіля, бо яны апаганілі шлях свой, забыліся пра ГОСПАДА, Бога свайго.
ДРУГАЗАКОНЬНЕ 4 : 23
23 Сьцеражыцеся, каб не забыліся вы пра запавет ГОСПАДА, Бога вашага, які заключыў Ён з вамі, і каб не рабілі вы сабе аніякай выявы, як загадаў табе ГОСПАД, Бог твой,
2 ВАЛАДАРОЎ 17 : 38
38 І не забывайцеся пра запавет, які Я заключыў з вамі, і ня бойцеся багоў чужых.
ПСАЛЬМЫ 78 : 7
7 І ўскладуць на Бога надзею сваю, і не забудуцца пра дзеяньні Божыя, і прыказаньні Ягоныя будуць захоўваць,
ПСАЛЬМЫ 78 : 11
11 І забыліся пра дзеі Ягоныя і цуды, якія Ён даў ім бачыць.
ПСАЛЬМЫ 106 : 13
13 але хутка забыліся пра дзеі Ягоныя, не чакалі на раду Ягоную.
ПСАЛЬМЫ 103 : 2
2 Дабраславі, душа мая, ГОСПАДА і не забывайся пра ўсё, што Ён зрабіў!
ПСАЛЬМЫ 106 : 7
7 Бацькі нашыя ў Эгіпце не зразумелі цудаў Тваіх, ня памяталі мноства міласэрнасьці Тваёй, бунтаваліся каля мора, пры моры Чырвоным.
ГЕБРАЯЎ 12 : 5
5 і забыліся пра пацяшэньне, якое зьвяртаецца да вас, як да сыноў: «Сыне мой! Ня грэбуй настаўленьнем Госпадавым і не слабей, калі Ён цябе дакарае.
ЯКУБА 1 : 25
25 А хто прыхіляецца да дасканалага закону свабоды і трывае [ў ім], той, стаўшыся не слухачом, які забываецца, але выканаўцам справы, шчасьлівы будзе ў дзейнасьці сваёй.
ПСАЛЬМЫ 119 : 153
153 Глянь на нядолю маю і выратуй мяне, бо я пра Закон Твой не забываўся.
ПСАЛЬМЫ 119 : 176
176 Я заблукаў як авечка, што згубілася, адшукай Ты слугу Твайго, бо прыказаньняў Тваіх я не забываўся.
ОСІЯ 4 : 6
6 Зьнішчаны народ Мой, бо няма веданьня. За тое, што ты адкінуў веданьне, і Я адкіну цябе ад сьвятарства Майго. І як ты забыўся пра Закон Бога твайго, і Я таксама забудуся пра сыноў тваіх.
ПСАЛЬМЫ 137 : 5
5 Калі я забудуся пра цябе, Ерусаліме, няхай забудзецца пра мяне правіца мая!
СУДЗЬДЗЯЎ 8 : 34
34 І забыліся сыны Ізраіля пра ГОСПАДА, Бога свайго, Які вызваліў іх з рукі ўсіх ворагаў іхніх навакол.
ПСАЛЬМЫ 78 : 42
42 Ня памяталі яны рукі Ягонай, дня, калі Ён іх вызваліў ад прыгнёту,
ІСАЯ 51 : 15
15 Бо Я — ГОСПАД, Бог твой, Які ўзбурвае мора, і ўздымаюцца хвалі ягоныя, ГОСПАД Магуцьцяў — імя Ягонае.
Leave a Reply