Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае заахвочваць
ГЕБРАЯЎ 3 : 13
13 але прасіце адзін аднаго штодня, пакуль называецца “сёньня”, каб хто з вас не закамянеў праз падман грэху.
1 ТЭСАЛОНЦАЎ 5 : 11
11 Дзеля гэтага пацяшайце сябе ўзаемна і збудоўвайце адзін аднаго, як вы і робіце.
ФІЛІПЯНАЎ 4 : 13
13 Усё магу ў Хрысьце, Які ўмацоўвае мяне.
ГЕБРАЯЎ 10 : 25
25 не пакідаючы зграмаджэньня свайго, як ёсьць у некаторых звычай, але заклікаючы [ў яго], і тым больш, калі бачыце, што набліжаецца дзень той.
ПСАЛЬМЫ 150 : 1 – 6
1 Альлелюя! Хвалеце Бога ў сьвятыні Ягонай, хвалеце Яго ў прасьцягу моцы Ягонай!
2 Хвалеце Яго за магутнасьць Ягоную; хвалеце Яго дзеля мноства велічы Ягонай!
3 Хвалеце Яго гукам трубаў, хвалеце Яго на псалтыры і гусьлях!
4 Хвалеце Яго з бубнамі і карагодамі; хвалеце Яго на струнах і жалейках!
5 Хвалеце Яго на цымбалах гучных; хвалеце Яго на цымбалах галосных!
6 Усякае дыханьне няхай хваліць ГОСПАДА! Альлелюя!
ГЕБРАЯЎ 13 : 4
4 Сужонства [няхай будзе] шанаванае ў-ва ўсіх і сужыцьцё беззаганнае; а распусьнікаў і чужаложнікаў будзе судзіць Бог.
Leave a Reply