Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае жорсткае абыходжанне з жывёламі
ПРЫПОВЕСЬЦІ 12 : 10
10 Праведнік рупіцца пра жыцьцё быдла свайго, а нутро бязбожных бязьлітаснае.
ЭКЛЕЗІЯСТ 3 : 19
19 Бо доля сыноў чалавечых і доля жывёлы — аднолькавая доля; як тыя паміраюць, так і гэтыя паміраюць, і дух [жыцьця] аднолькавы для ўсіх, і няма ў чалавека перавагі над жывёлаю, бо ўсё — марнасьць.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 27 : 23
23 Ведай добра авечак тваіх, зьвяртай сэрца тваё да статкаў тваіх,
ВЫХАД 23 : 5
5 Калі ўбачыш, што асёл ненавісьніка твайго ўпаў пад цяжарам сваім, не дазволь сабе пакінуць яго, але застаючыся, застанься з ім.
БЫЦЬЦЁ 1 : 28
28 І дабраславіў іх Бог, і сказаў ім Бог: «Пладзіцеся і множцеся, і напаўняйце зямлю, і падпарадкоўвайце яе сабе, і мейце ўладу над рыбамі марскімі, і над птушкамі паднебнымі, і над усякім зьверам, які рухаецца па зямлі».
ПСАЛЬМЫ 145 : 9
9 Добры ГОСПАД да ўсіх, і літасьць Ягоная — па-над усе справы Ягоныя.
ІСАЯ 1 : 11
11 «Навошта Мне мноства ахвяраў вашых? — кажа ГОСПАД. — Я насычаны цэласпаленьнямі казлоў і тлустасьцю кормных цялятаў; кроў валоў, бараноў і казлоў Мне абрыдла.
БЫЦЬЦЁ 1 : 30
30 І ўсім зьвярам зямным, і ўсім птушкам паднебным, і ўсяму, што рухаецца па зямлі, у якім ёсьць душа жывая, Я даў усякую траву зялёную на ежу». І сталася так.
ЛУКІ 12 : 6
6 Ці ня пяць вераб’ёў прадаюцца за два асары? І аніводзін з іх не забыты перад Богам.
ДРУГАЗАКОНЬНЕ 25 : 4
4 Не завязвай пысы валу, які малоціць.
ЛУКІ 15 : 4 – 7
4 «Які чалавек з вас, маючы сто авечак і згубіўшы адну з іх, не пакідае дзевяноста дзевяць у пустыні і не ідзе па згубленую, пакуль ня знойдзе яе?
5 І, знайшоўшы, бярэ яе на плечы свае з радасьцю.
6 І, прыйшоўшы дадому, склікае сяброў і суседзяў, кажучы ім: “Цешцеся са мною, бо я знайшоў маю згубленую авечку”.
7 Кажу вам, што большая радасьць будзе ў небе з аднаго грэшніка, які навяртаецца, чым з дзевяноста дзевяці праведнікаў, якія ня маюць патрэбы ў навяртаньні.
Leave a Reply