Жаніх

Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Жаніх

ІСАЯ 61 : 10
10 Я цешуся ў ГОСПАДЗЕ, душа мая радуецца ў Богу маім, бо Ён апрануў мяне ў шаты збаўленьня і накінуў на мяне плашч праведнасьці, як на жаніха, усклаў дыядэму, і як нявесту, аздобіў упрыгожваньнямі.

ДРУГАЗАКОНЬНЕ 24 : 5
5 Калі чалавек нядаўна ўзяў жонку, няхай не ідзе ў войска і няхай не накладаецца на яго нейкі абавязак [грамадзкі], але няхай застаецца вольны ў доме сваім і няхай адзін год радуецца з жонкаю сваёй, якую ўзяў.

СУДЗЬДЗЯЎ 14 : 11
11 А калі там убачылі яго, далі яму трыццаць вясельных сяброў, якія былі пры ім.

МАЦЬВЕЯ 9 : 15
15 І сказаў ім Ісус: «Ня могуць плакаць сыны вясельля, пакуль з імі жаніх. Але прыйдуць дні, калі забяруць ад іх жаніха, і тады будуць посьціць.

МАРКА 2 : 20
20 А надыйдуць дні, калі жаніха забяруць ад іх, і тады будуць посьціць у тыя дні.

ЛУКІ 5 : 35
35 Але прыйдуць дні, калі возьмуць у іх жаніха, і тады будуць посьціць у тыя дні».

МАЦЬВЕЯ 25 : 13
13 Дык чувайце, бо ня ведаеце ані дня, ані гадзіны, у якую прыйдзе Сын Чалавечы.

ПЕСЬНЯ 4 : 16
16 Абудзіся, вецер з поўначы! Прыйдзі, вецер з поўдня; дзьмі на сад мой, і няхай паця­куць пахошчы ягоныя». «Няхай прыйдзе любы мой у сад свой, і няхай есьць найлепшыя плады ягоныя».

ЭЗЭКІЭЛЬ 16 : 14
14 І распаўсюдзілася імя тваё сярод народаў дзеля прыгажосьці тваёй, бо была ты дасканалай дзеля ўпрыгожваньняў Маіх, якімі Я ўпрыгожыў цябе, кажа Госпад ГОСПАД.

Comments

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *