Пра што гаворыць Біблія Жабракі – Усе біблейскія вершы пра Жабракі

Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Жабракі

1 САМУЭЛЯ 2 : 8
8 Ён выцягвае беднага з балота, і са сьмецьця падымае ўбогага, каб пасадзіць яго з князямі і каб атрымаў ён у спадчыну пасад славы. Бо ГОСПАДА асновы зямлі, на іх Ён паставіў сусьвет.

ПСАЛЬМЫ 37 : 25
25 Я быў малады і стаўся стары, і ня бачыў, каб праведнік быў пакінуты, каб насеньне ягонае шукала хлеба.

ПСАЛЬМЫ 109 : 10
10 Няхай будуць выгнаныя як выгнанцы сыны ягоныя, і няхай жабруюць і шукаюць [хлеба] на руінах сваіх!

ПРЫПОВЕСЬЦІ 20 : 4
4 Гультай ня хоча араць, бо холадна, таму будзе прасіць у час жніва, і [не атрымае] нічога.

ЛУКІ 16 : 3
3 Сказаў сам у сабе аканом: “Што мне рабіць, бо пан мой забірае ад мяне гаспадараваньне? Капаць ня здолею, жабраваць саромеюся.

МАРКА 10 : 46
46 І прыходзяць у Ерыхон. І калі Ён выходзіў з Ерыхону з вучнямі Сваімі і вялікім натоўпам, сьляпы Бартымей, сын Тымея, сядзеў пры дарозе, жабруючы.

ЛУКІ 16 : 22
22 І сталася, убогі памёр і аднесены быў анёламі на ўлоньне Абрагама; памёр і багацей, і быў пахаваны.

ЯНА 9 : 8
8 Суседзі ж і тыя, што бачылі яго раней, як быў сьляпы, казалі: «Ці ж ня той гэта, які сядзеў і жабраваў?»

Comments

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *