Пра што гаворыць Біблія Ерусалім – Усе біблейскія вершы пра Ерусалім

Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Ерусалім

ЕГОШУА 18 : 28
28 Цэля, Элеф, Евус, іначай Ерусалім, Гібэат, Кірыят — чатырнаццаць гарадоў і вёскі іхнія. Гэта спадчына сыноў Бэн’яміна паводле сем’яў іхніх.

СУДЗЬДЗЯЎ 19 : 10
10 Але зяць не паддаўся намовам ягоным, і адразу выбраўся ў дарогу, і прыйшоў у Евус, значыць у Ерусалім, і [былі] ў яго два аслы асядланыя, і наложніца з ім.

1 ВАЛАДАРОЎ 8 : 1
1 Тады сабраў Салямон старшыняў Ізраіля, усіх князёў пакаленьняў, усіх начальнікаў [дамоў] бацькоў сыноў Ізраіля да валадара Салямона ў Ерусалім, каб перанесьці Каўчэг Запавету ГОСПАДА з гораду Давіда, з Сыёну.

ЗАХАРЫЯ 9 : 13
13 бо Я нацягну Юду да Сябе як лук, напоўню [сагайдак] Эфраімам і ўзьніму сыноў тваіх, Сыёне, супраць сыноў тваіх, Яване, і зраблю цябе як меч волата.

2 САМУЭЛЯ 5 : 7
7 Але Давід здабыў крэпасьць Сыён, і ён [стаў] горадам Давіда.

ІСАЯ 22 : 9
9 І вы ўбачылі шчыліны гораду Давіда, як іх шмат, і сабралі ваду ў ніжняй сажалцы;

БЫЦЬЦЁ 14 : 18
18 І Мэльхісэдэк, валадар Салему, вынес хлеб і віно, а ён быў сьвятаром Бога Найвышэйшага,

ПСАЛЬМЫ 76 : 2
2 Вядомы ў Юдэі Бог, вялікае ў Ізраілі імя Ягонае.

ІСАЯ 29 : 1
1 Гора [табе], Арыэль, Арыэль, горад, у якім разлажыўся табарам Давід! Дадайце год да году, і ўрачыстасьці няхай скончаць свой кругабег.

ПСАЛЬМЫ 46 : 4
4 хоць бы раўлі і ўздымаліся воды ягоныя, хоць бы трэсьліся горы ад шалу яго. (Сэлях)

ПСАЛЬМЫ 48 : 2
2 Вялікі ГОСПАД і вельмі хвалёны ў горадзе Бога нашага, на гары сьвятасьці Сваёй.

2 ЛЕТАПІСАЎ 25 : 28
28 І прывезьлі яго коньмі, і пахавалі яго з бацькамі ягонымі ў горадзе Юды.

ПЛАЧ 2 : 15
15 Пляскаюць у далоні свае над табою ўсе, якія прахо­дзяць дарогаю, сьвішчуць і ківа­юць галовамі сваімі над дачкою Ерусаліму: «Хіба гэта той горад, пра які казалі: “Дасканаласьць прыгажосьці, ра­дасьць для ўсёй зямлі”?».

ЯРЭМІЯ 3 : 17
17 У той час Ерусалім назавуць Пасадам ГОСПАДА. І зьбяруцца ў ім, у Ерусаліме, усе народы ў імя ГОСПАДА, і ня будуць ужо хадзіць паводле закамянеласьці сэрца ліхога свайго.

ДАНІІЛ 9 : 16
16 Госпадзе! Паводле ўсёй праведнасьці Тваёй няхай адвернецца гнеў Твой і абурэньне Тваё ад гораду Твайго Ерусаліму, сьвятой гары Тваёй, бо за грахі нашыя і за беззаконьні бацькоў нашых Ерусалім і народ Твой у ганьбе ў-ва ўсіх, хто навокал нас.

ДАНІІЛ 9 : 20
20 І я яшчэ гаварыў і вызнаваў грэх мой і грэх народу майго Ізраіля, і складаў маленьне маё перад абліччам ГОСПАДА, Бога майго, за сьвятую гару Бога майго.

НЭЭМІЯ 11 : 1
1 І жылі князі народу ў Ерусаліме, а рэшта народу кідала жэрабя, каб адзін з дзесяці жыў у Ерусаліме, горадзе сьвятым, а дзевяць засталіся ў іншых гарадах.

Comments

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *