Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае душэўны боль
ПСАЛЬМЫ 34 : 17 – 20
17 Аблічча ГОСПАДА — супраць тых, якія робяць ліхое, каб вынішчыць з зямлі памяць пра іх.
18 [Праведныя] крычаць, і ГОСПАД чуе іх, і ад усіх бедаў іхніх ратуе іх.
19 ГОСПАД блізкі да тых, у каго сэрца скрышанае, і збаўляе тых, у каго дух разьбіты.
20 Шмат ліхога [здараецца] ў праведнага, але з усяго гэтага ратуе яго ГОСПАД.
АДКРЫЦЬЦЁ 21 : 4
4 І абатрэ Бог усякую сьлязу з вачэй іхніх; і сьмерці ўжо ня будзе, і ня будзе ўжо ані плачу, ані крыку, ані болю, бо ранейшае прамінула».
1 ПЯТРА 5 : 7
7 Усе турботы свае ўскладайце на Яго, бо Ён клапоціцца пра вас.
РЫМЛЯНАЎ 8 : 28
28 А мы ведаем, што тым, якія любяць Бога, пакліканым паводле [Яго] вызначэньня, усё дапамагае на дабро.
НАВУМ 1 : 7
7 Добры ГОСПАД, апора ў дзень трывогі, і Ён ведае тых, якія маюць надзею ў Ім,
ПРЫПОВЕСЬЦІ 3 : 4 – 5
4 і знойдзеш ты ласку і спагаднасьць у вачах Бога і людзей.
5 Спадзявайся на ГОСПАДА ўсім сэрцам тваім і не абапірайся на розум твой.
ФІЛІПЯНАЎ 4 : 13
13 Усё магу ў Хрысьце, Які ўмацоўвае мяне.
ПСАЛЬМЫ 147 : 3
3 Ён лечыць скрышаных сэрцам і перавязвае раны іхнія.
ЯНА 15 : 13
13 Ніхто ня мае любові большае за тую, калі хто аддасьць душу сваю за сяброў сваіх.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 15 : 13 – 14
13 Радаснае сэрца робіць аблічча вясёлым, а калі сэрца сумуе — дух разьбіты.
14 Сэрца разумнае шукае веданьня, а вусны неразумных жывяцца дурнотаю.
1 КАРЫНЬЦЯНАЎ 13 : 1 – 13
1 Калі я гавару мовамі чалавечымі і анёльскімі, а любові ня маю, я — медзь, якая зьвініць, ці цымбалы, якія гудуць.
2 І калі я маю прароцтва, і ведаю ўсе тайны і ўсякае веданьне, і калі маю ўсю веру, каб і горы перастаўляць, а любові ня маю, я — нішто.
3 І калі я раздам усю маёмасьць маю, і аддам цела маё на спаленьне, а любові ня маю, няма мне ніякае карысьці.
4 Любоў доўга церпіць, робіць дабро; любоў не зайздросьціць; любоў не вывышаецца, не надзімаецца,
5 ня робіць непрыстойнага, не шукае свайго, ня гневаецца, ня думае ліхога,
6 ня радуецца з няправеднасьці, але цешыцца з праўды;
7 усё вытрымлівае, усяму верыць, на ўсё спадзяецца, усё трывае.
8 Любоў ніколі ня зьнікне, калі нават прароцтвы зьнікнуць, калі мовы змоўкнуць, калі веданьне зьнішчыцца.
9 Бо мы часткова ведаем і часткова прарочым;
10 а калі прыйдзе дасканалае, тады тое, што частковае, зьнікне.
11 Калі я быў немаўлём, як немаўлятка гаварыў, як немаўлятка думаў; а калі стаўся мужам, пакінуў тое, што немаўляці.
12 Бо цяпер мы бачым праз [мутнае] шкло, невыразна; а тады — абліччам да аблічча; цяпер я разумею часткова, а тады пазнаю [гэтаксама], як я сам пазнаны.
13 А цяпер застаюцца вера, надзея, любоў — гэтыя тры; але большая з іх — любоў.
ЯКУБА 4 : 7
7 Дык падпарадкуйцеся Богу; супраціўцеся д’яблу, і ўцячэ ад вас.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 14 : 12
12 Ёсьць шлях, які слушны ў вачах чалавека, але канец яго — шляхі сьмерці.
ЯНА 3 : 16
16 Бо так палюбіў Бог сьвет, што Сына Свайго Адзінароднага аддаў, каб кожны, хто верыць у Яго, не загінуў, але меў жыцьцё вечнае.
РЫМЛЯНАЎ 8 : 37
37 Але ў-ва ўсім гэтым мы перамагаем праз Таго, Які палюбіў нас.
ІСАЯ 53 : 4 – 6
4 Але Ён узяў на Сябе немачы нашыя і панёс хваробы нашыя, а мы ўважалі Яго за асуджанага, за пакаранага Богам і прыніжанага.
5 Але Ён быў прабіты за грахі нашыя, быў катаваны за беззаконьні нашыя; пакараньне [дзеля] міру нашага [было] на Ім, і ранамі Ягонымі мы аздароўлены.
6 Усе мы як авечкі заблукалі, кожны з нас зьвярнуў на шлях свой, і ГОСПАД узлажыў на Яго беззаконьне ўсіх нас.
ЯНА 11 : 25
25 Ісус сказаў ёй: «Я ёсьць уваскрасеньне і жыцьцё. Хто верыць у Мяне, хоць і памрэ, жыць будзе.
1 ЯНА 2 : 4
4 Хто кажа: «Я пазнаў Яго», і прыказаньні Ягоныя не захоўвае, той хлус, і няма ў ім праўды;
Leave a Reply