Пра што гаворыць Біблія дух Гасподні – Усе біблейскія вершы пра дух Гасподні

Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае дух Гасподні

ЯНА 14 : 17
17 Духа праўды, Якога сьвет ня можа прыняць, бо ня бачыць Яго і не пазнаў Яго, а вы пазналі Яго, бо Ён з вамі застаецца і ў вас будзе.

ЯНА 14 : 26
26 Абаронца ж, Дух Сьвяты, Якога пашле Айцец у імя Маё, навучыць вас усяго і нагадае вам усё, што Я казаў вам.

ДЗЕІ 2 : 38
38 Пётар жа прамовіў да іх: «Навярніцеся, і няхай кожны з вас будзе ахрышчаны ў імя Ісуса Хрыста дзеля адпушчэньня грахоў, і возьмеце дар Сьвятога Духа.

ЯНА 16 : 13
13 Калі ж прыйдзе Ён, Дух Праўды, то будзе весьці вас да ўсякае праўды, бо не ад Сябе гаварыць будзе, але будзе гаварыць тое, што пачуе, і абвесьціць вам, што мае прыйсьці.

РЫМЛЯНАЎ 8 : 9
9 Вы ж ня ў целе, але ў духу, калі толькі Дух Божы жыве ў вас. А калі хто Духа Хрыстовага ня мае, той не Ягоны.

РЫМЛЯНАЎ 8 : 2
2 Бо закон Духа жыцьця ў Хрысьце Ісусе вызваліў мяне ад закону грэху і сьмерці.

ЭФЭСЦАЎ 1 : 13
13 У Ім і вы, пачуўшы слова праўды, Эвангельле вашага збаўленьня, і паверыўшы ў Яго, запячатаныя абяцаным Духам Сьвятым,

Comments

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *