Пра што гаворыць Біблія Дуб – Усе біблейскія вершы пра Дуб

Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Дуб

БЫЦЬЦЁ 35 : 4
4 I аддалі Якубу ўсіх багоў чужых, якія былі ў руках іхніх, і завушніцы, што былі ў вушах іхніх; і закапаў іх Якуб пад дубам, які каля Сыхему.

2 САМУЭЛЯ 18 : 9
9 І сутыкнуўся Абсалом са слугамі Давіда, а Абсалом ехаў на муле, і мул пабег пад вялікі і сукаваты дуб, і Абсалом учапіўся [валасамі] галавы сваёй за [галіны] дуба, і павіс між небам і зямлёй, а мул, які быў пад ім, пабег далей.

2 САМУЭЛЯ 18 : 14
14 І сказаў Ёаў: «Не хачу марудзіць з табою». І ўзяў ён у далоні свае тры стралы, і ўбіў іх у сэрца Абсалома, калі ён яшчэ жывы вісеў на дубе.

БЫЦЬЦЁ 35 : 8
8 I памерла Дэвора, нянька Рэбэкі, і была пахаваная ніжэй Бэтэлю пад дубам, і названа імя ягонае «Дуб плачу».

ЭЗЭКІЭЛЬ 27 : 6
6 з дубоў Башанскіх зрабілі вёслы твае, паклад твой зрабілі з косьці слановай, з самшыта з астравоў Кіттым.

АМОС 2 : 9
9 А Я зьнішчыў Амарэйца перад абліччам іхнім, вышыня якога была, як вышыня кед­раў, і яны былі моцныя, як дубы. А Я зьнішчыў плод ягоны ўгары і карані ягоныя ўнізе.

Comments

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *