Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Дор
ЕГОШУА 11 : 2
2 і з валадарамі поўначы, якія жылі ў гарах і ў Арабе з паўднёвага боку Кінэрэту, і ў Шэфэлі, і на ўзвышшах Дору каля мора,
ЕГОШУА 12 : 23
23 валадар Дору з узвышшаў Дор — адзін, валадар паганаў з Гільгалу — адзін,
1 ВАЛАДАРОЎ 4 : 11
11 Бэн-Абінадаў, якому [належала] ўся ваколіца Дору, і Тафат, дачка Салямона, была жонкай ягонай;
ЕГОШУА 17 : 11
11 Манаса ў межах Ісахара і Асэра [меў] Бэт-Шэан з навакольнымі гарадамі, і Іблеам з навакольнымі гарадамі, і жыхароў Дору з навакольнымі гарадамі, і жыхароў Эн-Дору з навакольнымі гарадамі, і жыхароў Таанаху з навакольнымі гарадамі, і жыхароў Мэгіддо з навакольнымі гарадамі, трэцюю частку Нафату.
СУДЗЬДЗЯЎ 1 : 27
27 А Манаса не здабыў Бет-Шэан і Таанах з ваколіцамі іхнімі, і жыхароў Дору, і Іблеаму, і Мэгіддо з ваколіцамі іхнімі, і засталіся Хананейцы жыць на гэтай зямлі.
Leave a Reply