Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае добрыя плады
КАЛАСЯНАЎ 1 : 10
10 каб вы хадзілі дастойна Госпада, у-ва ўсім дагаджаючы [Яму], даючы плод у кожнай добрай справе і ўзрастаючы ў пазнаньні Бога,
ЯКУБА 3 : 17
17 Але мудрасьць, якая з вышыні, па-першае, — чыстая, пасьля — мірная, спагадная, саступлівая, поўная літасьці і добрых пладоў, бесстаронная і некрывадушная.
МАЦЬВЕЯ 7 : 15 – 20
15 Сьцеражыцеся фальшывых прарокаў, якія прыходзяць да вас у авечым адзеньні, а ўнутры яны — ваўкі драпежныя.
16 Паводле пладоў іхніх пазнаеце іх. Ці зьбіраюць з церняў вінаград або з асоту фігі?
17 Гэтак усякае добрае дрэва дае плады добрыя, а благое дрэва дае плады дрэнныя.
18 Ня можа дрэва добрае даваць плады дрэнныя, ані благое дрэва даваць плады добрыя.
19 Усякае дрэва, якое не дае добрага плоду, сьсякаюць і кідаюць у агонь.
20 Таму паводле пладоў іхніх пазнаеце іх.
Leave a Reply