Джэймс

Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Джэймс

МАЦЬВЕЯ 4 : 21
21 Ідучы адтуль далей, убачыў Ён іншых двух братоў, Якуба Заўдыявага і Яна, брата ягонага, у чаўне з Заўдыем, бацькам іхнім, якія правілі сеці свае, і паклікаў іх.

МАЦЬВЕЯ 27 : 56
56 Між імі былі Марыя Магдалена, і Марыя, маці Якуба і Ёсіі, і маці сыноў Заўдыя.

МАРКА 15 : 40
40 Былі таксама жанчыны, што глядзелі здалёк, між імі Марыя Магдалена, і Марыя, маці Якуба меншага і Ёсіі, і Салямэя,

МАРКА 16 : 1
1 І калі мінула субота, Марыя Магдалена, і Марыя Якубава, і Салямэя купілі духмянасьцяў, каб пайсьці памазаць Яго.

ЛУКІ 5 : 10
10 таксама і Якуба і Яна, сыноў Заўдыя, якія былі супольнікамі Сымона. І сказаў Ісус Сымону: «Ня бойся, ад цяпер будзеш лаўцом чалавекаў».

МАЦЬВЕЯ 4 : 22
22 І яны адразу, пакінуўшы човен і бацьку свайго, пайшлі за Ім.

МАЦЬВЕЯ 10 : 2
2 А дванаццаці апосталаў імёны такія: першы — Сымон, называны Пятром, і Андрэй, брат ягоны, Якуб Заўдыяў і Ян, брат ягоны,

МАРКА 1 : 20
20 І адразу паклікаў іх. І яны, пакінуўшы бацьку свайго Заўдыя ў чаўне з работнікамі, пайшлі за Ім.

ЛУКІ 6 : 14
14 Сымона, якога назваў Пятром, і Андрэя, брата ягонага, Якуба і Яна, Філіпа і Барталамея,

ДЗЕІ 1 : 13
13 І, калі прыйшлі, узыйшлі ў залю, дзе былі Пётар, і Якуб, і Ян, і Андрэй, Філіп і Тамаш, Барталамей і Мацьвей, Якуб Алфеяў і Сымон Зілот, і Юда Якубаў.

МАРКА 3 : 17
17 і Якуба Заўдыявага, і Яна, брата Якуба, і даў ім імя Боанэргес, што значыць “Сыны грому”,

ЛУКІ 5 : 10
10 таксама і Якуба і Яна, сыноў Заўдыя, якія былі супольнікамі Сымона. І сказаў Ісус Сымону: «Ня бойся, ад цяпер будзеш лаўцом чалавекаў».

МАРКА 1 : 29
29 І, адразу выйшаўшы з сынагогі, прыйшлі яны ў дом Сымона і Андрэя разам з Якубам і Янам.

МАРКА 5 : 37
37 І не дазволіў нікому ісьці за Ім, акрамя Пятра, Якуба і Яна, брата Якуба.

ЛУКІ 8 : 51
51 Прыйшоўшы ж у дом, не дазволіў увайсьці нікому апрача Пятра, Яна і Якуба, і бацькі дзяўчынкі, і маці.

МАЦЬВЕЯ 17 : 1
1 І праз шэсьць дзён бярэ Ісус Пятра, Якуба і Яна, брата ягонага, і вядзе іх на гару высокую адных.

МАРКА 9 : 2
2 І праз шэсьць дзён бярэ Ісус Пятра, і Якуба, і Яна, і вядзе іх асобна адных на высокую гару. І перамяніўся перад імі.

Comments

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *