Пра што гаворыць Біблія Даўгалецце – Усе біблейскія вершы пра Даўгалецце

Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Даўгалецце

БЫЦЬЦЁ 6 : 3
3 І сказаў ГОСПАД: «Ня будзе Дух Мой змагацца ў чалавеку вечна, бо ён — цела. І будуць дні ягоныя сто дваццаць гадоў».

ВЫХАД 20 : 12
12 Шануй бацьку твайго і маці тваю, каб працягнуліся дні твае на зямлі, якую ГОСПАД, Бог твой, дае табе.

1 ВАЛАДАРОЎ 3 : 14
14 А калі ты будзеш хадзіць шляхамі Маімі, калі будзеш захоўваць прыказаньні Мае і пастановы Мае, як хадзіў Давід, бацька твой, Я зраблю доўгімі дні твае».

ЁЎ 5 : 26
26 І ўвойдзеш у магілу ў гадах сьпелых, як кладзецца сноп пшаніцы ў час свой.

ПСАЛЬМЫ 21 : 4
4 Бо Ты сустрэў яго дабраслаўленьнем дабра, усклаў яму на галаву карону з найчысьцейшага золата.

ПСАЛЬМЫ 34 : 13
13 Хто ёсьць чалавек, якому даспадобы жыцьцё, які любіць [доўгія] дні, каб убачыць добрае?

ПСАЛЬМЫ 90 : 10
10 Дзён гадоў нашых — гадоў семдзясят, а як пры сіле — гадоў восемдзясят; і найлепшае ў іх — гарапашнасьць і ліхоцьце, бо прамінаюць яны шпарка, і мы адлятаем.

ПСАЛЬМЫ 91 : 16
16 Доўгімі днямі насычу яго і дам убачыць збаўленьне Маё».

ПРЫПОВЕСЬЦІ 3 : 2
2 бо доўгія дні, гады жыцьця і супакой прынясуць яны табе.

ПРЫПОВЕСЬЦІ 3 : 16
16 Доўгасьць дзён у правай руцэ яе, а ў левай руцэ — багацьце і слава.

ПРЫПОВЕСЬЦІ 9 : 11
11 Бо праз мяне памножацца дні твае і дададуцца гады жыцьця твайго.

ПРЫПОВЕСЬЦІ 10 : 27
27 Страх перад ГОСПАДАМ памнажае дні, а гады бязбожнікаў скароцяцца.

ІСАЯ 65 : 20
20 І ня будзе з таго часу ў ім малога днямі і старога, які б не дапоўніў дзён сваіх, бо юнак памрэ стогадовым, а стогадовы грэшнік будзе пракляты.

БЫЦЬЦЁ 5 : 5
5 І былі ўсе дні Адама, якія ён жыў, дзевяцьсот трыццаць гадоў, і ён памёр.

БЫЦЬЦЁ 5 : 8
8 І былі ўсе дні Сэта дзевяцьсот дванаццаць гадоў, і ён памёр.

БЫЦЬЦЁ 5 : 11
11 І былі ўсе дні Эноса дзевяцьсот пяць гадоў, і ён памёр.

БЫЦЬЦЁ 5 : 14
14 І былі ўсе дні Кейнана дзевяцьсот дзесяць гадоў, і ён памёр.

БЫЦЬЦЁ 5 : 17
17 І былі ўсе дні Магалялеэля васемсот дзевяноста пяць гадоў, і ён памёр.

БЫЦЬЦЁ 5 : 20
20 І былі ўсе дні Ярэда дзевяцьсот шэсьцьдзясят два гады, і ён памёр.

БЫЦЬЦЁ 5 : 23
23 І былі ўсе дні Эноха трыста шэсьцьдзясят пяць гадоў.

Comments

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *