Пра што гаворыць Біблія дасканаласць – Усе біблейскія вершы пра дасканаласць

Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае дасканаласць

ЭКЛЕЗІЯСТ 7 : 20
20 Бо няма на зямлі чалавека праведнага, які робіць дабро і не грашыць.

МАЦЬВЕЯ 5 : 48
48 Дык будзьце ж дасканалымі, як дасканалы Айцец ваш, Які ў небе.

ФІЛІПЯНАЎ 3 : 12 – 15
12 Не таму, што я ўжо атрымаў ці ўжо споўніў [усё], але імкнуся, ці не дасягну і я таго, як мяне дасягнуў Хрыстос Ісус.
13 Браты, я не лічу сябе, што дасягнуў, а толькі, забываючыся пра тое, што ззаду, і імкнучыся да таго, што наперадзе,
14 імчу да мэты, да ўзнагароды пакліканьня Божага, якое з гары ў Хрысьце Ісусе.
15 Дык усе, хто дасканалыя, будзем думаць гэтак. А калі вы што іначай думаеце, і гэтае Бог вам адкрые.

ЯКУБА 1 : 4
4 А цярплівасьць няхай мае дасканалае дзеяньне, каб вы былі дасканалымі і суцэльнымі, без аніякага недахопу.

ЯКУБА 3 : 2
2 бо ўсе мы шмат спатыкаемся. Хто не спатыкаецца ў слове, той дасканалы чалавек, які мае моц, каб зацугляць і ўсё цела.

1 ЯНА 4 : 12
12 Бога ніхто ніколі ня бачыў. Калі мы любім адзін аднаго, Бог у нас застаецца, і любоў Ягоная дасканалая ў нас.

1 ЯНА 2 : 5
5 а хто захоўвае слова Ягонае, у тым сапраўды любоў Божая завяршылася. З гэтага даведваемся, што мы ў Ім.

ФІЛІПЯНАЎ 2 : 15
15 каб вы былі беззаганнымі і шчырымі дзецьмі Божымі, беззаганнымі сярод пакаленьня скрыўленага і сапсаванага, у якім вы сьвеціце, як сьвятло ў сьвеце,

1 ЯНА 5 : 18
18 Мы ведаем, што кожны, народжаны ад Бога, не грашыць; але народжаны ад Бога захоўвае сябе, і злы не дакранецца яго.

1 ЯНА 4 : 18
18 Страху няма ў любові, але дасканалая любоў прэч выганяе страх, бо ў страху ёсьць мучэньне; а хто баіцца, той у любові недасканалы.

2 КАРЫНЬЦЯНАЎ 7 : 1
1 Дык, улюбёныя, маючы такія абяцаньні, ачысьцім сябе ад усякага бруду цела і духа, зьдзяйсьняючы сьвятыя рэчы ў страху Божым.

ПСАЛЬМЫ 119 : 96
96 Я бачыў заканчэньне ўсякай дасканаласьці; але прыказаньні Твае ня маюць канца.

КАЛАСЯНАЎ 1 : 22
22 цяпер пагадзіў ва ўласным целе Яго праз сьмерць, каб паставіць вас сьвятымі, і беззаганнымі, і бездакорнымі перад Сабою,

ЯКУБА 1 : 25
25 А хто прыхіляецца да дасканалага закону свабоды і трывае [ў ім], той, стаўшыся не слухачом, які забываецца, але выканаўцам справы, шчасьлівы будзе ў дзейнасьці сваёй.

КАЛАСЯНАЎ 3 : 14
14 А па-над усё [апраніцеся] ў любоў, якая ёсьць вузел дасканаласьці,

МАЦЬВЕЯ 7 : 1 – 2
1 Не судзіце, каб не былі суджаныя.
2 Бо якім судом судзіце, такім будзеце суджаны, і якою меркаю мераеце, гэткаю і вам адмераюць.

РЫМЛЯНАЎ 7 : 18
18 Бо ведаю, што не жыве ў-ва мне, гэта значыцца, у целе маім, добрае; бо жаданьне [добрага] ёсьць у-ва мне, але каб зрабіць добрае, таго не знаходжу.

2 КАРЫНЬЦЯНАЎ 13 : 9
9 Бо мы радуемся, калі мы слабыя, а вы моцныя; і пра гэта і молімся, пра вашую дасканаласьць.

МАЦЬВЕЯ 19 : 21
21 Ісус прамовіў да яго: «Калі хочаш быць дасканалым, ідзі, прадай маёмасьць тваю і раздай убогім, і будзеш мець скарб у небе, і прыходзь, ідзі за Мною».

АДКРЫЦЬЦЁ 21 : 4
4 І абатрэ Бог усякую сьлязу з вачэй іхніх; і сьмерці ўжо ня будзе, і ня будзе ўжо ані плачу, ані крыку, ані болю, бо ранейшае прамінула».

Comments

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *