Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Дабрачыннасць
ДРУГАЗАКОНЬНЕ 15 : 15
15 Памятай, што ты быў нявольнікам у зямлі Эгіпецкай, і вызваліў цябе ГОСПАД, Бог твой. Дзеля гэтага я загадваю табе гэта слова сёньня.
ДРУГАЗАКОНЬНЕ 15 : 18
18 Няхай ня будзе прыкрым у вачах тваіх, што пускаеш яго свабодна ад цябе, бо служачы табе шэсьць гадоў, ён зарабіў табе падвойную плату найміта, а ГОСПАД, Бог твой, будзе дабраслаўляць цябе ў-ва ўсім, што робіш.
ЛЯВІТ 25 : 43
43 Ня будзеш уціскаць іх сурова, але будзеш баяцца Бога твайго.
ПСАЛЬМЫ 41 : 1
1 Кіраўніку хору. Псальм Давіда.
ПСАЛЬМЫ 112 : 9
9 Раскідаў, раздаў бедным; праведнасьць ягоная трывае вечна, рог ягоны ўзьнімецца ў славе.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 3 : 28
28 Не кажы бліжняму твайму: «Ідзі сабе і прыйдзі зноў, заўтра дам табе», калі маеш гэта пры сабе.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 11 : 25
25 Дабрадзейная душа будзе насычана, і хто поіць [другіх], сам напоены будзе.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 22 : 9
9 Хто мае добрае вока, той будзе дабраслаўлёны, бо з хлеба свайго дае ўбогаму.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 25 : 22
22 бо гэтым вугольле зьбіраеш на галаву ягоную, і ГОСПАД аднагародзіць табе.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 28 : 27
27 Хто дае бедным, ня будзе мець нястачы, а хто хавае вочы свае, мецьме шмат праклёнаў.
ІСАЯ 58 : 7
7 Ці ж ня ў тым [пост], каб падзяліцца хлебам сваім з галодным, убогіх і бяздомных увесьці ў дом? Калі ўбачыш голага, апрані яго, і перад крэўным сваім не хавайся.
ІСАЯ 58 : 11
11 І будзе ГОСПАД весьці цябе заўсёды, і насыціць душу тваю ў зямлі сухой, і ўмацуе косткі твае. І будзеш ты як сад паліваны, і як крыніца вады, у якой не сканчваецца вада ейная.
ЭЗЭКІЭЛЬ 18 : 5
5 А чалавек, калі ён праведны і чыніць суд і праведнасьць,
ЭЗЭКІЭЛЬ 18 : 9
9 ходзіць паводле пастановаў Маіх і суд Мой захоўвае, робіць праўду, ён — праведнік, будзе жыць і жыць, кажа Госпад ГОСПАД.
МАЦЬВЕЯ 5 : 42
42 Таму, хто просіць у цябе, дай, і ад таго, хто хоча ў цябе пазычыць, не адварочвайся.
МАЦЬВЕЯ 19 : 21
21 Ісус прамовіў да яго: «Калі хочаш быць дасканалым, ідзі, прадай маёмасьць тваю і раздай убогім, і будзеш мець скарб у небе, і прыходзь, ідзі за Мною».
МАРКА 10 : 21
21 Ісус жа, паглядзеўшы на яго, узьлюбіў яго і сказаў яму: «Аднаго табе не хапае: ідзі, прадай усё, што маеш, і раздай убогім, і будзеш мець скарб у небе, і прыходзь, ідзі за Мною, узяўшы крыж».
МАЦЬВЕЯ 25 : 45
45 Тады адкажа Ён ім, кажучы: “Сапраўды кажу вам: тое, што вы не зрабілі аднаму з гэтых меншых, Мне не зрабілі”.
МАРКА 9 : 41
41 Бо хто напоіць вас кубкам вады ў імя Маё, таму што вы — Хрыстовыя, сапраўды кажу вам, ня страціць нагароды сваёй.
ЛУКІ 3 : 11
11 А ён, адказваючы, кажа ім: «Хто мае дзьве вопраткі, няхай дасьць таму, хто ня мае; і хто мае ежу, няхай робіць тое самае».
ЛУКІ 11 : 41
41 Давайце лепш міласьціну з таго, што ў вас унутры ёсьць, і тады ўсё будзе ў вас чыстае.
ДЗЕІ 6 : 4
4 а мы будзем трываць у малітве і служэньні слова».
ДЗЕІ 11 : 30
30 І ўчынілі гэта, паслаўшы да старостаў праз рукі Барнабы і Саўла.
РЫМЛЯНАЎ 15 : 27
27 Спадабалася, бо яны вінаватыя іхнія, бо калі пагане сталіся супольнікамі іхнімі ў духоўным, дык павінны паслужыць ім у цялесным.
1 КАРЫНЬЦЯНАЎ 13 : 3
3 І калі я раздам усю маёмасьць маю, і аддам цела маё на спаленьне, а любові ня маю, няма мне ніякае карысьці.
1 КАРЫНЬЦЯНАЎ 16 : 3
3 А калі я прыйду, пашлю тых, якіх вы вызначыце праз лісты, занесьці дар ваш у Ерусалім.
2 КАРЫНЬЦЯНАЎ 8 : 15
15 як напісана: «Хто [сабраў] шмат, ня меў лішку; і хто мала, ня меў нястачы».
Leave a Reply