Пра што гаворыць Біблія дабраславеньне – Усе біблейскія вершы пра дабраславеньне

Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае дабраславеньне

ФІЛІПЯНАЎ 4 : 19
19 А Бог мой няхай напоўніць усякую патрэбу вашую паводле багацьця Свайго ў славе, у Хрысьце Ісусе.

ЯКУБА 1 : 17
17 усякі дар добры і ўсякі дарунак дасканалы зыходзяць з вышыні, ад Айца сьвятла, у Якога няма рознасьці, ані ценю зьменлівасьці.

1 ПЯТРА 5 : 6
6 Дык скарыцеся пад уладную руку Божую, каб Ён узьвялічыў вас у свой час.

ІСАЯ 41 : 13
13 Бо Я — ГОСПАД, Бог твой, Які трымае цябе за правую руку тваю і кажа табе: «Ня бойся, Я дапамагаю табе.

ВЫХАД 15 : 26
26 і сказаў: «Калі ты будзеш, слухаючы, слухаць голас ГОСПАДА, Бога твайго, і робячы, будзеш рабіць тое, што правільнае ў вачах Ягоных, і прыхіліш вуха да прыказаньняў Ягоных, і будзеш захоўваць усе пастановы Ягоныя, ніводнае з немачаў, якія Я навёў на Эгіпет, не навяду на цябе, бо Я — ГОСПАД, Лекар твой».

ВЫХАД 23 : 22
22 Калі ты, слухаючы, будзеш слухаць голас ягоны і зробіш усё, што Я прамоўлю, Я буду ворагам ворагаў тваіх і буду ўціскаць тых, што ўціскаюць цябе.

2 ЛЕТАПІСАЎ 27 : 6
6 І стаў моцным Ётам, бо ён падрыхтаваў шляхі свае перад абліччам ГОСПАДА, Бога свайго.

3 ЯНА 1 : 2
2 Улюбёны! Малюся, каб ты быў здаровы і пасьпяховы ў-ва ўсім, як пасьпяховая душа твая.

2 ЛЕТАПІСАЎ 31 : 10
10 І сказаў яму Азарыя, найвышэйшы сьвятар з дому Цадока, і сказаў: «Ад таго часу, калі пачалі прыносіць дары ў Дом ГОСПАДА, мы елі і насыціліся, і засталося мноства, бо дабраславіў ГОСПАД народ Свой; і тое, што засталося — гэтае мноства вялікае».

ЯНА 1 : 16
16 І ад поўнасьці Яго ўсе мы прынялі ласку [Божую] за ласкай [Божай].

ЯКУБА 1 : 19
19 Так што, браты мае ўлюбёныя, усякі чалавек няхай будзе хуткі, каб слухаць, павольны, каб гаварыць, павольны на гнеў,

ГЕБРАЯЎ 10 : 36
36 Бо вам патрэбная цярплівасьць, каб, учыніўшы волю Божую, атрымаць абяцаньне.

БЫЦЬЦЁ 1 : 28
28 І дабраславіў іх Бог, і сказаў ім Бог: «Пладзіцеся і множцеся, і напаўняйце зямлю, і падпарадкоўвайце яе сабе, і мейце ўладу над рыбамі марскімі, і над птушкамі паднебнымі, і над усякім зьверам, які рухаецца па зямлі».

ЮДЫ 1 : 24
24 А Таму, Які можа захаваць вас ад упадку і паставіць перад славаю Сваёю беззаганнымі і ў радасьці,

Comments

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *