Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Гультайства
ПРЫПОВЕСЬЦІ 6 : 6
6 Ідзі да мураша, гультаю, і паглядзі на шляхі ягоныя, і станься мудрым.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 6 : 11
11 і прыйдзе, як валацуга, беднасьць твая, і нястача твая, як чалавек узброены.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 10 : 5
5 Хто летам зьбірае, той сын разважлівы, а хто сьпіць у жніво — сын ганебны.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 10 : 26
26 Як воцат для зубоў і як дым для вачэй, так гультай для тых, што яго пасылаюць.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 12 : 9
9 Лепей быць простым і працаваць на сябе, чым выдаваць сябе за паважнага і ня мець хлеба.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 12 : 24
24 Рука руплівых будзе мець уладу, а нядбайныя будуць даньнікамі.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 12 : 27
27 Гультай не сьпячэ ўпаляванага, а маёмасьць чалавека руплівага каштоўная.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 13 : 4
4 Душа гультая жадае і ня мае нічога, а душа руплівага будзе насычаная.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 14 : 23
23 З кожнае працы будзе прыбытак, а ад пустых словаў — толькі нястача.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 15 : 19
19 Шлях гультая як жываплот з церня, а сьцежка правых — гладкая.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 18 : 9
9 Нядбайны ў рабоце сваёй — брат нішчыцеля.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 19 : 15
15 Лянота кідае ў сон, і нядбайная душа будзе цярпець голад.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 19 : 24
24 Гультай хавае руку сваю ў місе, але нават да вуснаў сваіх не падымае яе.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 20 : 4
4 Гультай ня хоча араць, бо холадна, таму будзе прасіць у час жніва, і [не атрымае] нічога.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 20 : 13
13 Не любі спаць, каб табе не зьбяднець, адкрый вочы свае, і насыцішся хлебам.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 21 : 25
25 Жаданьне гультая заб’е яго, бо рукі ягоныя адмаўляюцца працаваць.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 23 : 21
21 бо п’яніца і абжора зьбяднеюць, і заспанасьць апране ў лахманы.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 24 : 31
31 і вось, усё зарасло асотам, і крапіва пакрыла паверхню яго, і каменная агароджа зруйнаваная.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 24 : 34
34 і прыйдзе, як валацуга, беднасьць твая, і нястача твая — як чалавек узброены».
ПРЫПОВЕСЬЦІ 26 : 16
16 Гультай мудрэйшы ў вачах сваіх за сямёх, што адказваюць з разуменьнем.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 22 : 13
13 Гультай кажа: «Леў на двары, пасярод плошчы я буду забіты».
ЭКЛЕЗІЯСТ 4 : 5
5 Дурань складвае рукі свае і зьядае цела сваё.
ЭКЛЕЗІЯСТ 10 : 18
18 Дзе лянота, там правісае столь, і дзе апушчаны рукі, там працякае дом.
ІСАЯ 56 : 10
10 Вартаўнікі іхнія ўсе сьляпыя, нічога ня ведаюць. Усе яны — сабакі нямыя, якія ня могуць брахаць, дрэмлюць, вылежваюцца, любяць спаць.
ЭЗЭКІЭЛЬ 16 : 49
49 Вось такое было беззаконьне Садома, сястры тваёй: пыха, багацьце хлеба і гультайства было ў яе і дочак ейных, і яны не ўмацоўвалі рукі беднага і нешчасьлівага,
ЛУКІ 19 : 25
25 І сказалі яму: “Пане, ён мае дзесяць мінаў!”
МАЦЬВЕЯ 20 : 7
7 Яны кажуць яму: “Ніхто нас не наняў”. Ён кажа ім: “Ідзіце і вы ў вінаграднік і, што будзе справядліва, атрымаеце”.
Leave a Reply