Пра што гаворыць Біблія Грэцыя – Усе біблейскія вершы пра Грэцыя

Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Грэцыя

МАРКА 7 : 26
26 А жанчына гэтая была Грэчанка, родам Сірафінікіянка; і прасіла яна Яго, каб выгнаў дэмана з дачкі ейнай.

ЯНА 7 : 35
35 Гаварылі тады Юдэі між сабою: «Куды Ён мае ісьці, што мы ня знойдзем Яго? Ці ня мае Ён ісьці да грэцкага расьцярушаньня і навучаць Грэкаў?

РЫМЛЯНАЎ 2 : 10
10 Слава, і пашана, і супакой усякаму, хто робіць добрае, перш Юдэю, і Грэку!

РЫМЛЯНАЎ 3 : 9
9 Дык што? Ці мы лепшыя? Зусім не! Бо мы ўжо давялі, што і Юдэі, і Грэкі, — усе пад грэхам,

1 КАРЫНЬЦЯНАЎ 10 : 32
32 Ня станьцеся спатыкненьнем ані для Юдэяў, ані для Грэкаў, ані для царквы Божай,

ЯНА 12 : 23
23 А Ісус адказаў ім, кажучы: «Прыйшла гадзіна, каб быў праслаўлены Сын Чалавечы.

ДЗЕІ 16 : 1
1 І прыйшоў ён у Дэрбу і Лістру. І вось, быў там адзін вучань, на імя Цімафей, сын аднае жанчыны Юдэйскае вернае і бацькі Грэка.

ДЗЕІ 17 : 4
4 І некаторыя з іх былі перакананыя і далучыліся да Паўла і Сілы, і вялікае мноства Грэкаў, якія пакланяліся [Богу], і жанчынаў першых нямала.

ДЗЕІ 17 : 12
12 Тады шмат з іх паверыла, і жанчынаў Грэцкіх паважаных, і мужчынаў нямала.

ДЗЕІ 17 : 34
34 А некаторыя мужчыны, якія прысталі да яго, паверылі; між імі і Дыяніс Арэапагіт, і жанчына на імя Дамар, і іншыя з імі.

ДЗЕІ 6 : 14
14 бо мы чулі, як ён казаў, што Ісус з Назарэту зруйнуе месца гэтае і зьменіць звычаі, якія перадаў нам Майсей».

ДЗЕІ 9 : 29
29 Гаварыў таксама і спрачаўся з эліністамі, а тыя намагаліся яго забіць.

ДЗЕІ 18 : 17
17 А ўсе Грэкі, схапіўшы Састэна, начальніка сынагогі, білі яго перад судовым пасадам, Галіёна ж гэта ніколькі не клапаціла.

РЫМЛЯНАЎ 10 : 12
12 Бо няма розьніцы між Юдэем і Грэкам, бо Ён — Госпад усіх, багаты для ўсіх, што прызываюць Яго.

ГАЛЯТАЎ 3 : 28
28 Няма ані Юдэя, ані Грэка; няма ані слугі, ані свабоднага; няма ані мужчыны, ані жанчыны, бо ўсе вы адно ў Хрысьце Ісусе.

КАЛАСЯНАЎ 3 : 11
11 дзе няма Грэка і Юдэя, абразаньня і неабразаньня, барбара, Скіфа, слугі, свабоднага, але ўсё і ў-ва ўсім Хрыстос.

ДЗЕІ 19 : 9
9 А як некаторыя закамянелі і ня верылі, праклінаючы гэты шлях перад мноствам, [Павал], адыйшоўшы ад іх, аддзяліў вучняў, штодня ведучы гутаркі ў школе нейкага Тырана.

1 КАРЫНЬЦЯНАЎ 1 : 23
23 а мы абвяшчаем Хрыста ўкрыжаванага, для Юдэяў — згаршэньне, а для Грэкаў — глупства,

Comments

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *