Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Голас
ЭЗЭКІЭЛЬ 1 : 24
24 Калі яны ішлі, чуўся шум крылаў іхніх, як шум мноства водаў, як голас Усемагутнага, голас гоману, як гармідар табару [вайсковага]; а калі яны спыняліся, крылы мелі апушчаныя.
ЭЗЭКІЭЛЬ 1 : 28
28 Як зьяўленьне вясёлкі на воблаках у дзень дажджлівы, такі быў выгляд бляску таго наўкола. Ён [меў] выгляд, падобны да славы ГОСПАДА. І я ўбачыў яе, і ўпаў на аблічча маё, і пачуў голас, які прамаўляў.
ЭЗЭКІЭЛЬ 10 : 5
5 І быў чуцён шум крылаў херувімаў аж на вонкавым панадворку, падобны да голасу Бога Усемагутнага, калі Ён прамаўляе.
ЯНА 5 : 37
37 І Айцец, Які паслаў Мяне, Сам засьведчыў пра Мяне. Але вы ані голасу Яго ніколі ня чулі, ані аблічча Яго ня бачылі,
ЯНА 12 : 30
30 Адказаў Ісус і сказаў: «Ня дзеля Мяне быў гэты голас, але дзеля вас.
ДЗЕІ 7 : 31
31 Майсей жа, убачыўшы, зьдзівіўся відзежу, і калі ён набліжаўся, каб прыгледзецца, быў да яго голас Госпада:
ДЗЕІ 9 : 4
4 І, упаўшы на зямлю, ён пачуў голас, які гаварыў яму: «Саўле, Саўле, чаму ты перасьледуеш Мяне?»
ДЗЕІ 9 : 7
7 А мужы, якія спадарожнічалі яму, стаялі аслупянеўшы, чуючы голас, а нікога ня бачачы.
Leave a Reply