Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Гнеў
БЫЦЬЦЁ 4 : 6
6 І сказаў ГОСПАД Каіну: «Чаму ты загневаўся і чаму пахілілася аблічча тваё?
БЫЦЬЦЁ 49 : 7
7 Пракляты гнеў іхні, бо моцны, і лютасьць іхняя, бо заядлая. Падзялю іх у Якубе і расьцярушу іх у Ізраілі.
2 ЛЕТАПІСАЎ 28 : 9
9 І там быў прарок ГОСПАДА, імя ягонае — Адэд. І выйшаў ён перад аблічча войска, якое ўваходзіла ў Самарыю, і сказаў ім: «Вось, ГОСПАД, Бог бацькоў вашых, у гневе на Юду аддаў іх у руку вашую, і вы забілі іх з лютасьцю, якая дайшла да неба.
ЁЎ 5 : 2
2 Бо неразумнага забівае гняўлівасьць, а дурнога губіць зайздрасьць.
ЁЎ 19 : 29
29 Дык бойцеся мяча, бо гнеў супраць грэху — гэты меч, і ведайце, што ёсьць суд».
ПСАЛЬМЫ 37 : 8
8 Ухіліся ад гневу, пакінь ярасьць, ня гневайся, каб ты ня стаўся злачынцам,
ПСАЛЬМЫ 55 : 3
3 Зваж на мяне і адкажы мне; я стогну ў тузе маёй і енчу
ПСАЛЬМЫ 76 : 10
10 калі Бог падняўся на суд, каб збавіць усіх уцісканых на зямлі. (Сэлях)
ПРЫПОВЕСЬЦІ 6 : 34
34 бо рэўнасьць раз’юшвае мужа, і не пашкадуе ён у дзень помсты,
ПРЫПОВЕСЬЦІ 12 : 16
16 Гнеў неразумнага выяўляецца адразу, а разумны хавае зьнявагу.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 14 : 17
17 Скоры на гнеў робіць дурасьць, а чалавек зламысны зьненавіджаны.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 14 : 29
29 У павольнага на гнеў багата розуму, а запальчывы выяўляе дурасьць.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 15 : 1
1 Лагодны адказ адхіляе ярасьць, а слова абразьлівае выклікае гнеў.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 15 : 18
18 Чалавек гняўлівы выклікае звадкі, а няскоры да гневу супакойвае спрэчку.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 16 : 14
14 Гнеў валадара — весьнік сьмерці, але мудры чалавек улагодзіць яго.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 16 : 29
29 Чалавек злачынны зводзіць бліжняга свайго і вядзе яго на шлях нядобры,
ПРЫПОВЕСЬЦІ 16 : 32
32 Лепш павольны на гнеў, чым магутны, і той, які пануе над духам сваім, чым заваёўнік гораду.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 17 : 14
14 Пачатак звадкі — прарыў вады, перш, чым спрэчка пачнецца, пакінь [яе].
ПРЫПОВЕСЬЦІ 19 : 12
12 Гнеў валадара — як рыканьне ільва, а зычлівасьць ягоная — як раса на траве.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 19 : 19
19 Зласьлівы няхай атрымае пакараньне, бо калі пашкадуеш яго, яшчэ больш павялічыш [кару].
ПРЫПОВЕСЬЦІ 21 : 24
24 Свавольны і дзёрзкі, называны блюзьнерам, робіць усё ў шале нахабства.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 22 : 25
25 каб ты не навучыўся сьцежкам яго і не нацягнуў пятлі на душу тваю.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 25 : 28
28 Як горад зруйнаваны і без муроў, так чалавек, які не валодае духам сваім.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 27 : 4
4 Гнеў нястрымны і ярасьць бязьлітасная, але хто ўстаіць перад рэўнасьцю?
ПРЫПОВЕСЬЦІ 29 : 9
9 Мудры чалавек, судзячыся з неразумным, і злуецца, і сьмяецца, і ня мае спакою.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 29 : 22
22 Гняўлівы чалавек усчынае звадку, а раз’юшаны [ўчыняе] багата правінаў.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 30 : 33
33 Бо хто зьбівае малако, атрымае масла, і хто ўдарыць у нос, атрымае кроў, а хто выклікае гнеў, атрымае сварку.
Leave a Reply