Пра што гаворыць Біблія Герызім – Усе біблейскія вершы пра Герызім

Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Герызім

ДРУГАЗАКОНЬНЕ 11 : 29
29 І станецца, калі ўвядзе цябе ГОСПАД, Бог твой, у зямлю, якую ты ідзеш атрымаць на ўласнасьць, ты абвясьці дабраславенства на гары Гарызім, а праклён — на гары Эваль.

ДРУГАЗАКОНЬНЕ 27 : 12
12 «Калі пяройдзеце Ярдан, стануць на гары Гарызім, каб дабраслаўляць народ, Сымон, Левій, Юда, Ісахар, Язэп і Бэн’ямін.

ЕГОШУА 8 : 33
33 І ўвесь Ізраіль, і старшыні ягоныя, і начальнікі народу, і судзьдзі, сталі з аднаго і другога боку Каўчэга, насупраць сьвятароў і лявітаў, якія носяць Каўчэг Запавету ГОСПАДА, як прыхадні, так і тутэйшыя. Палова іх стала каля гары Гарызім, а другая палова — каля гары Эваль, як загадаў раней Майсей, слуга ГОСПАДА, каб дабраславіць народ Ізраіля.

СУДЗЬДЗЯЎ 9 : 7
7 Калі паведамілі пра гэта Ётаму, ён пайшоў і стаў на вяршыні гары Гарызім, і ўзвысіў голас свой, і сказаў: «Слухайце мяне, людзі Сыхему, і няхай пачуе вас Бог.

ЯНА 4 : 20
20 Бацькі нашыя пакланяліся на гэтай гары, а вы кажаце, што ў Ерусаліме месца, дзе павінны пакланяцца».

Comments

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *