Пра што гаворыць Біблія Гара – Усе біблейскія вершы пра Гара

Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Гара

ПСАЛЬМЫ 97 : 5
5 Горы топяцца, быццам воск, ад аблічча ГОСПАДА, ад аблічча Госпада ўсёй зямлі.

ДРУГАЗАКОНЬНЕ 4 : 11
11 І вы наблізіліся, і стаялі каля падножжа гары, а гара палала агнём аж пад неба, [схаваная] ў цемры, хмарах і змроку.

ДРУГАЗАКОНЬНЕ 5 : 23
23 І вось, калі пачулі вы голас спасярод цемры і калі ўбачылі гару, якая гарэла агнём, падыйшлі да мяне ўсе галовы каленаў вашых і старшыні,

СУДЗЬДЗЯЎ 5 : 5
5 Горы таялі перад абліччам ГОСПАДА з Сынаю, перад абліччам ГОСПАДА, Бога Ізраіля.

ІСАЯ 64 : 3
3 Калі Ты чыніш страшныя рэчы, якіх мы не чакалі, Ты зыходзіш, і перад абліччам Тваім топяцца горы!

МІХЕЙ 1 : 4
4 І горы топяцца прад Ім, і даліны расьцякаюцца, як воск перад абліччам агню, як воды, якія ільюцца па схілах.

НАВУМ 1 : 5
5 Горы дрыжаць перад Ім, і ўзгоркі растаюць, і зямля паднялася перад абліччам Ягоным, і сусьвет, і ўсе, што жывуць у ім.

ЁЎ 9 : 5
5 Ён пераносіць горы, і ня ведаюць яны, што Ён пераварочвае іх у гневе Сваім.

ЁЎ 14 : 18
18 Але як гара, падаючы, развальваецца, і як скала зыхо­дзіць з месца свайго,

ЁЎ 28 : 9
9 Выцягвае [чалавек] руку сваю на крэмень, і пераварочвае горы да падножжа.

ЭЗЭКІЭЛЬ 38 : 20
20 І задрыжаць перад абліччам Маім рыбы марскія і птушкі нябесныя, зьвяры палявыя і ўсё, што поўзае па зямлі, і ўсе людзі, якія на абліччы зямлі. І будуць зруйнаваныя горы, і заваляцца стромыя [скалы], і ўсе муры ўпадуць на зямлю.

ВЫХАД 3 : 12
12 I сказаў [Бог]: «Бо Я буду з табою. І вось табе знак, што Я паслаў цябе: калі ты выведзеш народ з Эгіпту, будзеце служыць Богу на гэтай гары».

ДРУГАЗАКОНЬНЕ 12 : 2
2 Зьнішчэньнем зьнішчыце ўсе месцы, дзе народы, якімі вы авалодаеце, служылі багам сваім на гарах высокіх, на ўзгорках і пад кожным дрэвам зялёным.

1 САМУЭЛЯ 10 : 5
5 І прыйдзеш на ўзгорак Божы, дзе знаходзяцца Філістынцы. Калі ўвойдзеш там у горад, сустрэнеш грамаду прарокаў, якія зыходзяць з узгорку, а перад імі псалтыры, бубны, жалейкі і гусьлі, а самі яны будуць прарочыць.

1 ВАЛАДАРОЎ 14 : 23
23 І будавалі яны сабе ўзгоркі, слупы і Астартаў на кожным узгорку высокім і пад кожным дрэвам зялёным.

ЯРЭМІЯ 3 : 6
6 І сказаў мне ГОСПАД у дні валадара Ёсіі: «Ці ты бачыў, што зрабіла [дачка] Ізраіля, адступніца? Яна хадзіла на кожную гару высокую і пад кожнае дрэва зялёнае, і чыжаложыла там.

ОСІЯ 4 : 13
13 На вяршынях гор складаюць ахвяры і на ўзгорках паляць кадзіла пад дубам, таполяй і тэрэбінтам, бо добры цень іхні. Дзеля гэтага чыняць распусту дочкі вашыя, і нявесткі вашыя чужаложаць.

МАЦЬВЕЯ 4 : 8
8 Ізноў бярэ Яго д’ябал на вельмі высокую гару, і паказвае Яму ўсе валадарствы сьвету і славу іх,

Comments

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *