Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Віфсаіда
ЯНА 1 : 44
44 Філіп жа быў з Бэтсаіды, з гораду Андрэя і Пятра.
ЯНА 12 : 21
21 Яны падыйшлі да Філіпа, які быў з Бэтсаіды Галілейскае, і прасілі яго, кажучы: «Пане, мы хочам бачыць Ісуса».
МАРКА 6 : 45
45 І адразу змусіў вучняў Сваіх увайсьці ў човен і плысьці наперад на другі бок, у Бэтсаіду, пакуль Ён адпусьціць натоўп.
МАРКА 8 : 22
22 І прыходзіць у Бэтсаіду, і прыводзяць да Яго сьляпога, і просяць Яго, каб дакрануўся да яго.
МАЦЬВЕЯ 11 : 21
21 «Гора табе, Харазін! Гора табе, Бэтсаіда! Бо калі б у Тыры і Сідоне сталіся цуды, якія былі стаўшыся ў вас, даўно б яны ў зрэбніцы і ў попеле навярнуліся.
ЛУКІ 10 : 13
13 Гора табе, Харазін! Гора табе, Бэтсаіда! Бо калі б у Тыры і Сідоне сталіся цуды, якія былі стаўшыся ў вас, яны даўно б навярнуліся, седзячы ў зрэбніцы і попеле.
ЛУКІ 9 : 10
10 І вярнуўшыся, апосталы расказалі Яму, што яны зрабілі, і Ён, узяўшы іх, пайшоў асобна ў пустыннае месца каля гораду, называнага Бэтсаіда.
МАЦЬВЕЯ 14 : 13
13 І, пачуўшы, Ісус адыйшоў адтуль на чаўне ў пустыннае месца адзін, і натоўп, пачуўшы тое, пайшоў за Ім з гарадоў пехатою.
МАРКА 6 : 32
32 І паплылі ў пустыннае месца на чаўне адны.
Leave a Reply