Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Вядзьмарства
ВЫХАД 22 : 18
18 Варажбіткі не пакінеш пры жыцьці.
ЛЯВІТ 19 : 31
31 Не зьвяртайцеся ані да тых, што выклікаюць духаў [памерлых], ані да варажбітоў, каб у іх раіцца, каб праз іх не апаганіліся. Я — ГОСПАД, Бог ваш!
ЛЯВІТ 20 : 6
6 І супраць душы, якая зьвернецца да тых, што выклікаюць духаў [памерлых], або да варажбітоў, каб распусьнічаць з імі, Я зьвярну аблічча Маё, і выкараню яго спаміж народу яго.
ЛЯВІТ 20 : 27
27 Мужчына або жанчына, калі будуць яны выклікаць духаў [памерлых] або варажыць, сьмерцю памруць. Укамянуеце іх камянямі; кроў іхняя [будзе] на іх”».
1 САМУЭЛЯ 28 : 25
25 І палажыла [гэта] перад Саўлам і перад слугамі ягонымі, і яны елі, і ўсталі, і пайшлі ў тую самую ноч.
1 САМУЭЛЯ 28 : 3
3 А Самуэль памёр, і плакаў па ім увесь Ізраіль, і пахавалі яго ў горадзе ягоным, у Раме. А Саўл прагнаў тых, што выклікаюць духаў [памерлых], і варажбітоў з зямлі [Ізраіля].
Leave a Reply