Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Вэлюм
ГЕБРАЯЎ 6 : 19
19 якую маем, як якар душы, пэўны і трывалы, які ўваходзіць ва ўнутранае за заслону,
ГЕБРАЯЎ 9 : 3
3 А за другой заслонай намёт, які завецца “Сьвятое Сьвятых”,
ВЫХАД 26 : 33
33 I павесіш заслону на гачыках, і ўнясеш туды, унутр, за заслону Каўчэг Сьведчаньня; і будзе аддзяляць заслона вам [месца] Сьвятое ад Сьвятога Сьвятых.
ВЫХАД 36 : 36
36 I зрабіў да яе чатыры слупы з акацыі, і пакрыў іх золатам, і кручкі на іх — залатыя, і выліў да іх чатыры падстаўкі срэбныя.
ВЫХАД 35 : 12
12 Каўчэг [Сьведчаньня] і насілы для яго, накрыўку і заслону, якая вісіць,
ВЫХАД 39 : 34
34 і пакрыцьцё са скураў бараноў, фарбаваных на чырвона, і пакрыцьцё са скураў тахаш, і заслону, якая вісіць,
ВЫХАД 40 : 21
21 I ўнёс Каўчэг у Сялібу, і завесіў заслону, якая вісіць, і засланіў ёю Каўчэг Сьведчаньня, як загадаў ГОСПАД Майсею.
ЛІКІ 4 : 5
5 І ўвойдуць Аарон і сыны ягоныя, і здымуць заслону, што вісіць перад [Каўчэгам], і накрыюць ёю Каўчэг Сьведчаньня.
2 ЛЕТАПІСАЎ 3 : 14
14 І зрабіў завесу з блакіту, пурпуру, кармазыну і вісону, і выгафтаваў на ёй херувімаў.
МАЦЬВЕЯ 27 : 51
51 І вось, заслона ў бажніцы была разьдзёртая надвое ад верху да нізу; і зямля затрэслася; і скалы разьдзерліся.
МАРКА 15 : 38
38 І заслона ў бажніцы была разьдзёртая надвое ад верху да нізу.
ЛУКІ 23 : 45
45 і зацьмілася сонца, і заслона ў бажніцы была разьдзёртая пасярэдзіне.
ГЕБРАЯЎ 10 : 20
20 шляхам новым і жывым, які Ён усталяваў для нас праз заслону, гэта ёсьць цела Сваё,
БЫЦЬЦЁ 24 : 65
65 I сказала слузе: «Хто гэты чалавек, які ідзе па полі насустрач нам?» I сказаў слуга: «Гэта пан мой». I яна ўзяла вэлюм, і засланілася.
БЫЦЬЦЁ 38 : 14
14 I яна скінула з сябе ўдовінае адзеньне сваё, і засланілася вэлюмам, і, захінуўшыся, села каля ўваходу ў Энаім, які на дарозе да Тымны, бо бачыла, што Шэля вырас, а яна ня дадзена яму за жонку.
БЫЦЬЦЁ 38 : 19
19 І ўстала, і пайшла, і зьняла вэлюм свой з сябе, і апранулася ва ўдовіны шаты.
Leave a Reply