Пра што гаворыць Біблія Вышыўка – Усе біблейскія вершы пра Вышыўка

Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Вышыўка

ВЫХАД 26 : 1
1 А Сялібу зробіш з дзесяці палотнаў з кручанага вісону, з блакіту, з пурпуру і барвовага кармазыну; і херувімаў зрабі на іх мастацкай работаю.

ВЫХАД 26 : 36
36 I зробіш заслону на ўваходзе з блакіту, пурпуру, барвовавага кармазыну і кручанага вісону гафтаванае работы.

ВЫХАД 27 : 16
16 А для брамы панадворку — заслона ў дваццаць локцяў з блакіту, пурпуру, барвовага кармазыну і кручанага вісону, гафтаванае работы; слупоў да яе чатыры, і падставак да іх чатыры.

ВЫХАД 28 : 4
4 I вось адзеньні, якія яны маюць зрабіць: нагруднік і эфод, і верхняя шата, і хітон плецены, мітра і пояс. I зробяць сьвятыя адзеньні Аарону, брату твайму, і сынам ягоным, каб яны былі сьвятарамі Маімі.

ВЫХАД 28 : 39
39 I вытчаш хітон з вісону, і зробіш мітру з вісону, і пояс зробіш гафтаванае работы.

СУДЗЬДЗЯЎ 5 : 30
30 “Дык жа зьбіраюць здабычу і разьдзяляюць па паланянцы ці па дзьве кожнаму ваяру, а шаты каляровыя — для Сісэры, шаты каляровыя, гафтаваныя, а на шыю той, [якая дзеліць] здабычу — каляровыя хусткі”.

ЭЗЭКІЭЛЬ 26 : 16
16 І зыйдуць з вышыні пасадаў сваіх усе князі мора, скінуць з сябе плашчы свае, здымуць з сябе вышываныя шаты, апрануцца ў страх, сядуць на зямлі, і будуць дрыжаць без перапынку, і трэсьціся будуць з тваёй прычыны.

ПСАЛЬМЫ 45 : 14
14 Уся аздоба дачкі валадара ўнутры, золатам апраўлены шаты яе.

ЭЗЭКІЭЛЬ 16 : 10
10 і апрануў цябе ў шату вышываную, азуў цябе ў [чаравікі са скуры] тахаш, апаясаў цябе вісонам і акрыў цябе ядвабам.

ЭЗЭКІЭЛЬ 16 : 13
13 І ты была апранутая ў золата і срэбра, у вісон, і ядваб, і шаты вышываныя, ела ты муку, мёд і алей, і ставалася вельмі і вельмі прыгожай, і дасягнула годнасьці валадарскай.

ЭЗЭКІЭЛЬ 16 : 18
18 І брала ты шаты вышываныя твае, і апранала іх, і алей Мой і кадзіла Маё прыносіла перад аблічча іхняе.

ВЫХАД 35 : 35
35 І Ён напоўніў іх мудрасьцю сэрца, каб яны рабілі ўсякую працу разьбяра, і мастака, і вышывальніка на блакіце, пурпуры, барвовым кармазыне і вісоне, і ткача, які робіць усякую працу і мастацкі аздабляе [тканіну].

Comments

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *