Пра што гаворыць Біблія Выратаванне – Усе біблейскія вершы пра Выратаванне

Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Выратаванне

ПСАЛЬМЫ 18 : 2
2 Буду любіць Цябе, ГОСПАДЗЕ, сіла мая! ГОСПАД — скала мая, замчышча маё, мой Збаўца!

ЛУКІ 1 : 69
69 і падняў рог збаўленьня нашага ў доме Давіда, слугі Свайго,

2 САМУЭЛЯ 22 : 51
51 бо Ты ўзьвялічыў збаўленьнем валадара Твайго і зьявіў міласэрнасьць памазанцу Твайму, Давіду, і насеньню ягонаму на вякі».

ІСАЯ 59 : 17
17 Ён апрануў праведнасьць, як панцыр, і шалом збаўленьня на галаве Ягонай, Ён апрануў шаты помсты, і руплівасьць, быццам плашч, накінуў.

ЭФЭСЦАЎ 6 : 17
17 І шалом збаўленьня прыйміце, і меч Духа, які ёсьць слова Божае.

2 САМУЭЛЯ 22 : 36
36 І ты даў мне шчыт збаўленьня Твайго, і ласкавасьць Твая ўзьвялічвае мяне.

ІСАЯ 62 : 1
1 Дзеля Сыёну ня буду маўчаць, і дзеля Ерусаліму не супачыну, пакуль ня ўзыйдзе, як бляск [зараніцы], праведнасьць ягоная, і збаўленьне ягонае — як паходня, што палае.

ПСАЛЬМЫ 116 : 13
13 Келіх збаўленьня ўзьніму і імя ГОСПАДА буду клікаць.

2 ЛЕТАПІСАЎ 6 : 41
41 І цяпер, ГОСПАДЗЕ Божа, стань на [месца] супачынку Твайго, Ты і Каўчэг моцы Тваёй. Сьвятары Твае, ГОСПАДЗЕ Божа, няхай апрануцца ў збаўленьне, і сьвятыя Твае няхай радуюцца добраму.

ПСАЛЬМЫ 132 : 16
16 І сьвятароў ягоных апрану ў збаўленьне, і багабойныя ягоныя, радуючыся, радавацца будуць.

ПСАЛЬМЫ 149 : 4
4 Бо даспадобы ГОСПАДУ народ Ягоны; уцісканым Ён зьявіць збаўленьне.

ІСАЯ 61 : 10
10 Я цешуся ў ГОСПАДЗЕ, душа мая радуецца ў Богу маім, бо Ён апрануў мяне ў шаты збаўленьня і накінуў на мяне плашч праведнасьці, як на жаніха, усклаў дыядэму, і як нявесту, аздобіў упрыгожваньнямі.

ІСАЯ 12 : 3
3 І вы з радасьцю будзеце чэрпаць ваду з крыніцаў збаўленьня.

ІСАЯ 26 : 1
1 У той дзень у зямлі Юды будуць сьпяваць гэты сьпеў: «Горад магутны ў нас! Збаўленьне Сваё Ён даў замест муроў і валоў.

ІСАЯ 60 : 18
18 Ня будзе больш чуваць у зямлі тваёй пра гвалт, пра спусташэньне і зьнішчэньне ў межах тваіх. І ты назавеш муры твае збаўленьнем, а брамы твае — хвалою.

АБАКУМ 3 : 8
8 Ці на рэкі загневаўся ГОСПАД, ці супраць рэк [палае] гнеў Твой? Ці супраць мора ярасьць Твая, што Ты сеў на коняў Тваіх, на калясьніцы Твае пераможныя?

1 КАРЫНЬЦЯНАЎ 15 : 57
57 Падзяка ж Богу, Які даў нам перамогу праз Госпада нашага Ісуса Хрыста!

ЛІКІ 21 : 9
9 І зрабіў Майсей зьмея мядзянага, і ўзьняў яго як сьцяг, і сталася, што калі зьмей укусіў чалавека, а ён глянуў на зьмея мядзянага, дык заставаўся жыць.

Comments

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *