Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Вынаходніцтва
ПРЫПОВЕСЬЦІ 8 : 12
12 Я, мудрасьць, жыву разам з цьвярозым мысьленьнем і шукаю веданьня і разважлівасьці.
БЫЦЬЦЁ 4 : 21
21 А імя брата ягонага — Юваль, ён быў бацька ўсіх, што граюць на гусьлях і жалейцы.
1 ЛЕТАПІСАЎ 23 : 5
5 І чатыры тысячы прыдзьвернікаў, і чатыры тысячы тых, якія хваляць ГОСПАДА на [музычных] інструмэнтах, якія зробленыя для хвалы.
2 ЛЕТАПІСАЎ 7 : 6
6 А сьвятары стаялі на варце сваёй, і лявіты з музычнымі інструмэнтамі ГОСПАДАВЫМІ, якія зрабіў валадар Давід для праслаўленьня ГОСПАДА, бо на вякі міласэрнасьць Ягоная, бо Давід выхваляў [Бога] імі. І сьвятары трубілі перад імі, і ўвесь Ізраіль стаяў.
2 ЛЕТАПІСАЎ 29 : 26
26 І сталі лявіты з музычнымі інструмэнтамі Давіда, і сьвятары — з трубамі.
АМОС 6 : 5
5 Вы брынкаеце на гусьлях, як Давід, прыдумляеце сабе інструмэнты музычныя.
БЫЦЬЦЁ 4 : 22
22 І Цыля таксама нарадзіла Туваль-Каіна, які быў кавалём усякіх прыладаў з медзі і жалеза. А сястра Туваль-Каіна — Наама.
2 ЛЕТАПІСАЎ 26 : 15
15 І зрабіў ён у Ерусаліме махіны вайсковыя, вынаходліва прадуманыя, каб яны былі на вежах і на кутах дзеля страляньня стрэламі і камянямі вялікімі. І разыйшлося імя ягонае далёка, бо ён меў [праз гэта] цудоўную дапамогу і стаўся моцным.
Leave a Reply