Пра што гаворыць Біблія выкрываючы зло – Усе біблейскія вершы пра выкрываючы зло

Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае выкрываючы зло

ПСАЛЬМЫ 91 : 1 – 16
1 Той, які жыве пад заслонай Найвышэйшага і пад ценем Усемагутнага,
2 кажа да ГОСПАДА: «Ты — прыстанішча маё і цьвярдыня мая, Бог мой, на Якога я спадзяюся».
3 Бо Ён выратуе цябе ад пасткі птушкалова, ад пошасьці сьмяротнай.
4 Пер’ем Сваім закрые цябе, і пад крыламі Ягонымі будзеш мець надзею; праўда Ягоная — шчыт і заслона.
5 Не спалохаешся страху ўначы, ані стралы, якая ўдзень ляціць,
6 ані пошасьці, якая ў цемры прыходзіць, ані заразы, якая сярод белага дня пустошыць.
7 Тысяча побач з табой упадзе і дзесяць тысячаў праваруч ад цябе, а да цябе яна не падыйдзе.
8 Толькі вачыма тваімі глядзець будзеш і ўбачыш з бязбожнымі расплату.
9 За тое, што ты ГОСПАДА, прыбежышча сваё, і Найвышэйшага выбраў за сялібу сабе,
10 не спаткае цябе злое, і пакараньне не наблізіцца да намёту твайго.
11 Бо Ён анёлам Сваім загадае пра цябе, каб захоўвалі цябе на ўсіх шляхах тваіх.
12 На руках панясуць цябе, каб не спатыкнуўся аб камень нагою тваёю.
13 Па ільвах і гадзюках хадзіць будзеш, львянятаў і цмокаў патопчаш.
14 «За тое, што ён Мяне ўзьлюбіў, збаўлю яго; узвышу яго, бо імя Маё ведае.
15 Будзе клікаць Мяне, і Я адкажу яму; у бядзе Я буду з ім, выратую яго і ўшаную яго.
16 Доўгімі днямі насычу яго і дам убачыць збаўленьне Маё».

1 ПЯТРА 5 : 8
8 Будзьце цьвярозымі, чувайце, бо супраціўнік ваш, д’ябал, як леў рыклівы, ходзіць, шукаючы, каго праглынуць.

ЯНА 16 : 33
33 Гэта сказаў Я вам, каб мелі супакой у-ва Мне. У гэтым сьвеце гора мець будзеце, але будзьце пэўныя, Я перамог сьвет».

ДЗЕІ 10 : 38
38 як Бог памазаў Духам Сьвятым і моцай Ісуса з Назарэту, Які хадзіў, робячы дабро і аздараўляючы ўсіх, прыгнятаных д’яблам, бо Бог быў з Ім.

2 ЦІМАФЕЯ 3 : 1 – 17
1 Ведай жа тое, што ў апошнія дні надыйдуць злыя часы.
2 Бо людзі будуць самалюбныя, срэбралюбцы, пыхліўцы, ганарыстыя, блюзьнеры, непаслухмяныя бацькам, няўдзячныя, нячыстыя, бязьлітасныя,
3 няўмольныя, паклёпнікі, неапанаваныя, жорсткія, ненавісьнікі таго, што добрае,
4 здраднікі, неразважныя, фанабэрыстыя, якія больш любяць асалоду, чым Бога,
5 якія маюць выгляд пабожнасьці, а сілы яе адракліся. Ад гэтакіх адварочвайся.
6 Бо з гэтакіх тыя, што закрадаюцца ў дамы і палоняць жанчынак, абцяжараных грахамі, якіх водзяць розныя пажадлівасьці,
7 якія заўсёды вучацца і ніколі ня могуць дайсьці да пазнаньня праўды.
8 Як Яннэс і Ямбрэс супрацьстаялі Майсею, гэтак і яны супрацьстаяць праўдзе, людзі з папсаваным розумам, няздатныя ў веры.
9 Але яны ня шмат будуць узрастаць, бо шаленства іхняе выкрыецца перад усімі, як гэта і сталася з тымі.
10 А ты пайшоў сьледам за мною ў навучаньні, ладзе жыцьця, намерах, веры, доўгацярплівасьці, любові, непахіснасьці,
11 перасьледваньнях, пакутах, якія здарыліся са мною ў Антыёхіі, Іконіі, Лістрах; гэтыя перасьледваньні я перанёс, і з усіх выбавіў мяне Госпад.
12 Дый усе, якія хочуць жыць пабожна ў Хрысьце Ісусе, перасьледаваны будуць.
13 А злыя людзі і ашуканцы будуць узрастаць у зьле, падманваючы [іншых] і падманваючы сябе.
14 А ты заставайся ў тым, чаго навучыўся і што табе даверана, ведаючы, праз каго ты навучаны;
15 і што ты з дзяцінства ведаеш Сьвятое Пісаньне, якое можа зрабіць цябе мудрым на збаўленьне праз веру, што ў Хрысьце Ісусе.
16 Усё Пісаньне натхнёнае Богам і карыснае дзеля навучаньня, дзеля дакараньня, дзеля выпраўленьня, дзеля дысцыплінаваньня ў праведнасьці,
17 каб дасканалым быў чалавек Божы, да ўсякае добрае справы гатовым.

ЭФЭСЦАЎ 6 : 1 – 24
1 Дзеці, слухайцеся бацькоў сваіх у Госпадзе, бо ў гэтым праведнасьць.
2 «Шануй бацьку твайго і маці», — гэта першае прыказаньне з абяцаньнем:
3 «каб было табе добра, і быў ты даўгалетнім на зямлі».
4 І вы, бацькі, не раздражняйце дзяцей вашых, але выхоўвайце іх у дысцыплінаваньні і напамінаньні Госпадавым.
5 Слугі, слухайцеся гаспадароў паводле цела, са страхам і трымценьнем, у шчырасьці сэрца вашага, як Хрыста,
6 не на вачах толькі паслугуючы, як тыя, што людзям дагаджаюць, але як слугі Хрыстовыя, якія выконваюць волю Божую ад душы,
7 з зычлівасьцю служачы Госпаду, а ня людзям,
8 ведаючы, што кожны, хто зробіць добрае, атрымае тое самае ад Госпада, ці ён нявольнік, ці вольны.
9 І вы, гаспадары, тое самае рабіце ім, паслабляючы пагрозы, ведаючы, што і ў вас саміх Госпад ёсьць у небе, і ў Яго няма ўзіраньня на аблічча.
10 Нарэшце, браты мае, умацоўвайцеся ў Госпадзе і ва ўладзе магутнасьці Яго.
11 Апраніцеся ў-ва ўсю зброю Божую, каб маглі ўстаяць супраць хітрыкаў д’ябла,
12 бо нашая барацьба ня супраць крыві і цела, але супраць начальстваў, супраць уладаў, супраць сусьветных дзяржаўцаў цемры гэтага веку, супраць духаў зласьлівасьці ў нябёсах.
13 Дзеля гэтага вазьміце ўсю зброю Божую, каб вы маглі супрацьстаць у дзень злы і, усё зрабіўшы, застацца стаяць.
14 Дык станьце, падперазаўшы паясьніцу вашую праўдаю, і апрануўшы панцыр праведнасьці,
15 і абуўшы ногі ў гатовасьць дабравесьціць супакой,
16 і па-над усё ўзяўшы шчыт веры, якім зможаце затушыць усе распаленыя стрэлы злога.
17 І шалом збаўленьня прыйміце, і меч Духа, які ёсьць слова Божае.
18 Усякаю малітваю і просьбаю маліцеся ў-ва ўсякі час у Духу, і ў-ва ўсім гэтым чувайце з усёй настойлівасьцю і просьбамі за ўсіх сьвятых
19 і за мяне, каб мне дадзена было слова, адчыніўшы вусны мае, адважна паведамляць таямніцу Эвангельля,
20 дзеля якога я спаўняю пасольства ў ланцугах, каб у ім я гаварыў адважна, як і мушу гаварыць.
21 А каб і вы ведалі пра мяне, што я раблю, усё вам паведа­міць Тыхік, улюбёны брат і верны служыцель у Госпадзе,
22 якога я і паслаў да вас дзеля гэтага самага, каб вы даведаліся пра нас і каб ён суцешыў сэрцы вашыя.
23 Супакой братам і любоў з вераю ад Бога Айца і Госпада Ісуса Хрыста.
24 Ласка з усімі, якія любяць Госпада нашага Ісуса Хрыста ў незьнішчальнасьці. Амэн.

ДЗЕІ 9 : 1 – 43
1 Саўл жа, яшчэ дыхаючы пагрозай і забойствам на вучняў Госпадавых, падыйшоў да першасьвятара
2 і прасіў у яго лісты ў Дамаск да сынагогаў, каб, калі знойдзе некага, хто ёсьць на гэтым шляху, як мужчынаў, так і жанчынаў, зьвязаўшы, весьці ў Ерусалім.
3 А калі ён ішоў, сталася, як ён наблізіўся да Дамаску, што неспадзявана агарнула яго сьвятло з неба.
4 І, упаўшы на зямлю, ён пачуў голас, які гаварыў яму: «Саўле, Саўле, чаму ты перасьледуеш Мяне?»
5 Ён жа сказаў: «Хто Ты, Госпадзе?» А Госпад сказаў: «Я — Ісус, Якога ты перасьледуеш. Цяжка табе супраць ражна ўпірацца».
6 І ён, дрыжучы і жахаючыся, сказаў: «Госпадзе, што хочаш, каб я рабіў?» І Госпад [кажа] да яго: «Устань і ідзі ў горад, і будзе табе сказана, што ты мусіш рабіць».
7 А мужы, якія спадарожнічалі яму, стаялі аслупянеўшы, чуючы голас, а нікога ня бачачы.
8 Саўл жа ўстаў з зямлі, і, адчыніўшы вочы свае, нікога ня бачыў; і ўзяўшы за руку, увялі яго ў Дамаск.
9 І тры дні ён ня бачыў, і ня еў, і ня піў.
10 Быў жа ў Дамаску адзін вучань на імя Ананія. І сказаў да яго Госпад у відзежы: «Ананія!» Ён жа сказаў: «Вось я, Госпадзе!»
11 А Госпад да яго: «Устаўшы, ідзі на вуліцу, называную Простай, і ў доме Юды пашукай Тарсяніна на імя Саўл, бо вось, ён моліцца
12 і бачыў у відзежы мужа на імя Ананія, які ўвайшоў і ўсклаў на яго руку, каб ён зноў бачыў».
13 Ананія ж адказаў: «Госпадзе, я чуў ад многіх пра мужа гэтага, колькі ліха ўчыніў ён сьвятым Тваім у Ерусаліме;
14 і тут ён мае ўладу ад першасьвятароў зьвязваць усіх, хто прызывае імя Тваё».
15 А Госпад сказаў да яго: «Ідзі, бо ён — Мая выбраная пасудзіна, каб несьці імя Маё перад паганамі, і валадарамі, і сынамі Ізраіля,
16 бо Я пакажу яму, колькі ён мусіць перацярпець за імя Маё».
17 Ананія пайшоў, і ўвайшоў у той дом, і, усклаўшы на яго рукі, сказаў: «Саўле, браце, Госпад паслаў мяне, Ісус, Які зьявіўся табе на дарозе, па якой ты ішоў, каб ты зноў бачыў і напоўніўся Духам Сьвятым».
18 І адразу нібы луска апала з вачэй ягоных, і стаў бачыць у той жа момант, і, устаўшы, быў ахрышчаны,
19 і, прыняўшы ежу, умацаваўся. І быў Саўл колькі дзён з вучнямі, што ў Дамаску,
20 і адразу абвяшчаў у сынагогах Хрыста, што Ён ёсьць Сын Божы.
21 А ўсе, хто чуў, дзівіліся і казалі: «Ці ня гэта той самы, які нішчыў у Ерусаліме тых, хто прызывае імя гэтае, і сюды прыйшоў дзеля таго, каб іх, зьвязаўшы, весьці да першасьвятароў?»
22 А Саўл больш умацоўваўся і трывожыў Юдэяў, якія жылі ў Дамаску, даводзячы, што Гэты [Ісус] ёсьць Хрыстос.
23 Калі ж споўнілася даволі дзён, Юдэі зрабілі нараду, каб забіць яго.
24 А Саўл даведаўся пра змову іхнюю. І яны сачылі ля брамаў дзень і ноч, каб яго забіць.
25 А вучні, узяўшы яго, уначы спусьцілі праз мур у кашы.
26 Прыйшоўшы ж у Ерусалім, Саўл спрабаваў прыстаць да вучняў, і ўсе баяліся яго, ня верачы, што ён — вучань.
27 А Барнаба, узяўшы яго, прывёў да апосталаў і распавёў ім, як у дарозе той бачыў Госпада, і што Ён гаварыў яму, і як ён у Дамаску адважна гаварыў у імя Ісуса.
28 І быў ён разам з імі, уваходзячы і выходзячы ў Ерусалім, і адважна гаворачы ў імя Госпада Ісуса.
29 Гаварыў таксама і спрачаўся з эліністамі, а тыя намагаліся яго забіць.
30 Браты ж, даведаўшыся, вывелі яго ў Цэзарэю і выправілі яго ў Тарс.
31 А цэрквы па ўсёй Юдэі, і Галілеі, і Самарыі мелі супакой, будуючыся і ходзячы ў страху Госпадавым, і праз пацяшэньне Духа Сьвятога памнажаліся.
32 Сталася ж, што Пётар, абыходзячы ўсіх, прыйшоў і да сьвятых, што жылі ў Лідзьдзе.
33 Знайшоў жа ён там аднаго чалавека, на імя Энэй, які восем гадоў ляжаў у ложку, бо быў спараліжаваны.
34 І сказаў яму Пётар: «Энэй, цябе аздараўляе Ісус Хрыстос; устань і пасьцялі сабе». І ён адразу ўстаў.
35 І бачылі яго ўсе, што жылі ў Лідзьдзе і Сароне, якія зьвярнуліся да Госпада.
36 А ў Ёппе была адна вучаніца, на імя Табіта, што ў перакладзе азначае Сарна. Яна была поўная добрых учынкаў і міласьцінаў, якія рабіла.
37 Сталася ж у тыя дні, што, занядужаўшы, яна памерла. Яе памылі і палажылі ў залі.
38 А як Лідда была блізка ад Ёппы, дык вучні, пачуўшы, што там Пётар, паслалі двух мужоў да яго, просячы прыйсьці да іх не марудзячы.
39 Устаўшы, Пётар прыйшоў да іх, і, як прыйшоў, завялі яго ў залю; і сталі перад ім усе ўдовы, галосячы і паказваючы вопраткі і адзеньне, якія паспраўляла Сарна, як была з імі.
40 А Пётар, выслаўшы ўсіх вонкі, укленчыўшы, маліўся і, зьвярнуўшыся да цела, сказаў: «Табіта, устань!» Яна ж адчыніла вочы свае і, убачыўшы Пятра, села.
41 А ён, даўшы ёй руку, падняў яе і, клікнуўшы сьвятых і ўдоваў, паставіў яе перад імі жывую.
42 І сталася ведама па ўсёй Ёппе, і многія паверылі ў Госпада.
43 Сталася ж, што ён даволі дзён заставаўся ў нейкага Сымона гарбара.

ДЗЕІ 1 : 8
8 але вы возьмеце сілу, як зыйдзе на вас Дух Сьвяты, і будзеце Мне сьведкамі ў Ерусаліме, і ў-ва ўсёй Юдэі і Самарыі, і нават да краю зямлі».

ЯНА 8 : 31 – 32
31 Тады сказаў Ісус Юдэям, якія паверылі ў Яго: «Калі застанецеся ў слове Маім, дык сапраўды вы — вучні Мае.
32 І спазнаеце праўду, і праўда вызваліць вас».

ЛУКІ 4 : 18
18 «Дух Госпада на Мне, бо Ён памазаў Мяне дабравесьціць убогім, паслаў Мяне аздараўляць скрышаных сэрцам, абвяшчаць вязьням вызваленьне і сьляпым — вяртаньне зроку, пусьціць змучаных на свабоду,

Comments

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *