Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае вызнаючы грахі
ЯКУБА 5 : 16
16 Вызнавайце адзін аднаму грахі і маліцеся адзін за аднаго, каб быць аздароўленымі. Шмат можа настойлівая просьба праведніка!
1 ЯНА 1 : 9
9 Калі вызнаем грахі нашыя, Ён верны і праведны, каб дараваць нам грахі і ачысьціць нас ад усякае няправеднасьці.
1 ЦІМАФЕЯ 2 : 5
5 Бо адзін Бог і адзін Пасярэднік паміж Богам і людзьмі — Чалавек Хрыстос Ісус,
ПСАЛЬМЫ 32 : 5
5 Грэх мой я паведаміў Табе і не схаваў беззаконьня майго. Я сказаў: «Вызнаю ГОСПАДУ правіны мае», і Ты дараваў мне віну грэху майго. (Сэлях)
ЯНА 20 : 23
23 Каму адпусьціце грахі, таму будуць адпушчаны, на кім затрымаеце, на тым будуць затрыманыя».
2 САМУЭЛЯ 12 : 13
13 І сказаў Давід Натану: «Саграшыў я перад ГОСПАДАМ!» І сказаў Натан Давіду: «ГОСПАД зьняў з цябе грэх, ты не памрэш.
ПСАЛЬМЫ 51 : 1 – 19
1 Кіраўніку хору. Псальм Давіда,
2 калі прарок Натан прыйшоў да яго пасьля таго, як ён увайшоў да Батшэвы.
3 Зьлітуйся нада мною, Божа, паводле міласэрнасьці Тваёй, і праз вялікую літасьць Тваю даруй правіны мае!
4 Абмый мяне ўсяго ад беззаконьня майго і ачысьці мяне ад грэху майго.
5 Бо я ведаю правіну маю, і грэх мой перада мною заўсёды.
6 Супраць Цябе, толькі супраць Цябе саграшыў я і ліхое ўчыніў перад вачыма Тваімі, бо Ты праведны ў словах Тваіх і чысты ў судзе Тваім.
7 Вось, я ў беззаконьні нарадзіўся, і ў грэху зачала мяне маці мая.
8 Вось, Табе даспадобы праўда ў нутры, дык дай мне пазнаць мудрасьць у сэрцы маім.
9 Акрапі мяне ізопам, каб я ачысьціўся; абмый мяне, каб я стаўся бялейшым за сьнег.
10 Дай мне пачуць радасьць і вясёласьць, каб узьвесяліліся косткі, якія Ты скрышыў.
11 Адвярні аблічча Тваё ад грахоў маіх і прабач мне ўсе беззаконьні мае.
12 Сэрца чыстае ствары ў-ва мне, Божа, і дух упэўнены аднаві ў-ва мне.
13 Не адкінь Ты мяне ад аблічча Твайго і Духа Сьвятога Твайго не забірай у мяне!
14 Вярні мне радасьць збаўленьня Твайго, і духам шляхетным падтрымай мяне,
15 і я буду навучаць адступнікаў шляхам Тваім, і грэшнікі вернуцца да Цябе.
16 Вызваль мяне ад [віны] за кроў, Божа, Бог выратаваньня майго, і язык мой будзе крычаць пра праведнасьць Тваю.
17 Адчыні, Госпадзе, вусны мае, і вусны мае будуць абвяшчаць хвалу Тваю.
18 Бо Ты не жадаеш ахвяраў, хоць бы я іх даў, і цэласпаленьні не даспадобы Табе.
19 Ахвяра для Бога — скрышаны дух; сэрцам скрышаным і зламаным Ты, Божа, не пагарджаеш!
1 ЯНА 2 : 1
1 Дзеткі мае! Пішу вам гэтае, каб вы не грашылі, а калі хто зграшыў, маем Абаронцу перад Айцом, Ісуса Хрыста, Праведніка.
МАЦЬВЕЯ 9 : 6 – 8
6 Але, каб вы ведалі, што Сын Чалавечы мае ўладу на зямлі адпускаць грахі», — кажа тады спараліжаванаму: «Устань, вазьмі ложак твой і ідзі ў дом твой».
7 І, устаўшы, ён пайшоў у дом свой.
8 Бачачы гэтае, натоўпы зьдзівіліся і славілі Бога, Які даў такую ўладу людзям.
ЯНА 20 : 19 – 24
19 А ўвечары таго першага дня пасьля суботы, калі дзьверы там, дзе зьбіраліся вучні Ягоныя, былі замкнёныя дзеля страху перад Юдэямі, прыйшоў Ісус, і стаў пасярэдзіне, і кажа ім: «Супакой вам!»
20 І, сказаўшы гэта, паказаў ім рукі і бок Свой. Тады ўзрадаваліся вучні, убачыўшы Госпада.
21 Тады Ісус сказаў ім ізноў: «Супакой вам! Як паслаў Мяне Айцец, і Я пасылаю вас».
22 І, сказаўшы гэта, дыхнуў і кажа ім: «Прыйміце Духа Сьвятога.
23 Каму адпусьціце грахі, таму будуць адпушчаны, на кім затрымаеце, на тым будуць затрыманыя».
24 А Тамаш, адзін з Дванаццаці, называны Блізьнюк, ня быў з імі, калі прыходзіў Ісус.
ДЗЕІ 19 : 18
18 І многія з тых, што паверылі, прыходзілі, вызнаючы і апавядаючы ўчынкі свае,
ГЕБРАЯЎ 4 : 16
16 Дык будзем набліжацца з адвагаю да пасаду ласкі, каб атрымаць літасьць і знайсьці ласку дапамогі ў адпаведны час.
ГЕБРАЯЎ 10 : 10
10 Гэтай воляй мы асьвячоныя праз аднакротнае прынясеньне цела Ісуса Хрыста.
РЫМЛЯНАЎ 7 : 15 – 25
15 Бо я не разумею, што раблю, бо не раблю тое, што хачу, але, што ненавіджу, тое раблю.
16 А калі я раблю тое, што не хачу, згаджаюся з Законам, што ён — добры,
17 і цяпер ужо ня я раблю гэта, але грэх, які жыве ў-ва мне.
18 Бо ведаю, што не жыве ў-ва мне, гэта значыцца, у целе маім, добрае; бо жаданьне [добрага] ёсьць у-ва мне, але каб зрабіць добрае, таго не знаходжу.
19 Бо добрае, якое хачу, не раблю, а благое, якога не хачу, раблю.
20 А калі я раблю тое, што не хачу, ужо ня я раблю гэта, але грэх, які жыве ў-ва мне.
21 Таму я знаходжу закон, што, калі хачу рабіць добрае, ёсьць у-ва мне благое.
22 Бо паводле ўнутранага чалавека я захапляюся Законам Божым,
23 а ў членах маіх бачу другі закон, які супрацівіцца закону розуму майго і бярэ мяне ў палон закону грэху, які ёсьць у членах маіх.
24 Гаротны я чалавек! Хто выбавіць мяне ад гэтага цела сьмерці?
25 Дзякую Богу праз Ісуса Хрыста, Госпада нашага. Дык таму я сам розумам служу Закону Божаму, а целам — закону грэху.
2 КАРЫНЬЦЯНАЎ 5 : 18
18 Усё ж ад Бога, Які праз Ісуса Хрыста пагадзіў нас з Сабою і даў нам служэньне прымірэньня.
1 ПЯТРА 2 : 9
9 А вы — выбраны род, валадарнае сьвятарства, народ сьвяты, людзі, атрыманыя як удзел, каб абвяшчаць цноты Таго, Які паклікаў вас з цемры ў дзівоснае сьвятло Сваё,
АДКРЫЦЬЦЁ 1 : 6
6 і зрабіў нас валадарамі і сьвятарамі Богу і Айцу Свайму, слава і ўлада на вякі вякоў. Амэн.
Leave a Reply